Гета ў Гарадку (сакавік — 11 ліпеня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў вёскі Гарадок Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці і бліжэйшых населеных пунктаў у працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Вёска Гарадок была захоплена нямецкімі войскамі ў чэрвені 1941 года. Акупацыя доўжылася да 4 ліпеня 1944 года. Перад вайной у мястэчку жылі каля 1000 габрэяў, а ўсё насельніцтва складала 1100—1500 чалавек.

У сакавіку 1942 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Гарадку гета, у якое сагналі каля 1500 чалавек адсуль і бліжэйшых вёсакХолокост в Городке (из книги Старикевича С. В. «Просiм у Вас прабачэння…»).

Гета знаходзілася ў цэнтры мястэчка і мела памеры каля 500 метраў у даўжыню і каля 100 метраў у шырыню, займаючы тэрыторыю ад каменнай сінагогі да павароту дарогі на вёску Пажарышча. Унутры гета апынуліся большая частка яўрэйскіх дамоў і яшчэ адна сінагога — усяго больш за дваццаць будынкаў.

Гета было агароджана калючым дротам, а ўваход знаходзіўся каля былой сінагогі. Працаздольных вязняў выкарыстоўвалі на цяжкіх прымусовых работах — нарыхтоўцы лесу, рамонтах дарог і іншых. Немцы і паліцаі бесперапынна здзекаваліся над вязнямі.

У канцы мая 1942 года каля ста маладых яўрэяў дэпартавалі ў працоўны лагер у Красным.

Гета існавала да 11 ліпеня 1942 года (у некаторых крыніцах памылкова паказваецца сакавік 1943 года). У гэты дзень усім габрэям было загадана сабрацца ў парку паміж дзвюма сінагогамі. Туды пад’ехала каля 20 грузавікоў. Немцы пачалі аддзяляць працаздольных яўрэяў ад старых і дзяцей. Каб не было панікі, тлумачылі, што іх павязуць у вёску Краснае на працу.

Яўрэяў, якіх павезлі ў бок вёскі Выдрычы, прыкладна праз кіламетр высадзілі, прыгналі да хлява, па некалькі чалавек заводзілі ўнутр і забівалі стрэлам у патыліцу з пісталетаў. Калі ўсіх габрэяў забілі, хлеў падпалілі.

Усяго было забіта 900—910 чалавек.

Вядома пра спробы ўцёкаў з гета, аднак праз тое, што немцы потым забівалі членаў сям’і, якія засталіся ў гета, такіх выпадкаў было мала. Некалькі вязняў спрабавалі бегчы па дарозе на расстрэл, кінуўшыся з машын у раку, але іх тут жа застрэлілі, і выратаваўся толькі адзін падлетак. А сярод тых, каго везлі ў Краснае, быў Мікалай Лідскі, які крыкнуў, каб людзі скакалі з машын і хаваліся ў лесе. Немцы некаторых забілі, некаторых злавілі, але 36 габрэяў выратаваліся. Усяго каля 50 яўрэяў з мястэчка трапілі ў партызанскія атрады.

Праведнікі народаў свету Выхата (Пятровіч) Тэрэза за выратаванне Альтман Сімы была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута Яд ва-Шэм «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскага народу ў гады Другой сусветнай вайны».

Памяць Толькі ў ліпені 1998 года на месцы масавага забойства яўрэяў мястэчка быў усталяваны помнік. Аднак, па ўспамінах сведак, будынак, у якім спалілі габрэяў, стаяў значна далей у бок лесу і меў вялікую плошчу, чым ахоўная зона вакол сучаснага помніка.

У 2015 годзе быў таксама ўсталяваны помнік і на тэрыторыі былога гета.

Крыніцы

Літаратура

Гарадок Катэгорыя:Гісторыя Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Гарадок (Маладзечанскі раён)