Уладзімір Андрэевіч Вастроў (; ) — савецкі военачальнік, удзельнік Афганскай вайны. Генерал-палкоўнік (1984).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ціманінскае Біракоўскага сельскага савета Важагодскага раёна Паўночнага края ў сялянскай сям’і. Ваенную службу пачаў у 1948 годзе курсантам Чарапавецкага пяхотнага вучылішча.
У 1960-я гады служыў у Запаляр’і (гв. палкоўнік). З 1973 па 1975 год камандзір 39-й гвардзейскай мотастралковай Барвенкаўскай ордэна Леніна двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Багдана Хмяльніцкага дывізіяй 8-й гвардзейскай арміі (ГДР). 25 красавіка 1975 года прысвоена воінскае званне генерал-маёр. Са снежня 1975 па ліпень 1980 года — камандуючы 14-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй у Адэскай ваеннай акрузе. 25 кастрычніка 1979 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.
З 1980 года — першы намеснік камандуючага войскамі Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі. З чэрвеня 1981 года — першы намеснік камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі. 3 лютага 1984 года прысвоена воінскае званне генерал-палкоўнік. З верасня 1984 па 1986 год — камандуючы войскамі Сібірскай ваеннай акругі. З 1986 па 1988 гады — Галоўны ваенны саветнік УС ДРА;
З 1988 па 1990 год — начальнік Галоўнага ўпраўлення ваенна-навучальных устаноў Міністэрства абароны СССР.
У адстаўцы з 1990 года. Памёр у Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Крыніцы
Літаратура Варенников В. И. Неповторимое. — Том 5, Часть 7, Глава 4. — 2001—2002. Некролог. // «Красная Звезда». — 30 мая 2006 года. Окороков А. В.. Тайные войны СССР. Советские военспецы в локальных конфликтах XX века. — , 2012. — ISBN 978-5-9533-6089-0.
Спасылкі Биография в электронной версии издания «Генералы и адмиралы Вологодчины» (стр.41-42). Сайт 39-й гв. мсд
Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі СССР