Нікамеды́я () — старажытны грэчаскі горад у Малой Азіі, цэнтр вобласці Віфінія. Размяшчаўся на подступах да Канстанцінопаля на беразе Астакскага заліва Мармуровага мора. У 286 годзе н. э. Нікамедыя стала ўсходняй і галоўнай сталіцай Рымскай імперыі (абраная імператарам Дыяклетыянам), статус якой горад захоўваў падчас сістэмы тэтрархіі (293–324 гады). Тэтрархія скончылася ў 324 годзе, калі заходні рымскі імператар Канстанцін I Вялікі перамог Ліцынія і стаў аднаасобным імператарам. У 330 годзе ён абраў суседні Візантый сваёй новай сталіцай. Цяпер на месцы Нікамедыі знаходзіцца турэцкі горад Ізміт.
Гісторыя Антычная Нікамедыя Горад быў заснаваны мегарцамі ў 712–711 гадах да н. э. як калонія і першапачаткова называўся Астак ( — «амар», ). Астак, эпанім горада, паводле міфа, быў сынам Пасейдона і німфы Ольвіі. У 435/434 годзе да н. э. афіняне вывелі калонію ў Астак (горад уваходзіў у Афінскі марскі саюз). Некаторыя навукоўцы выказвалі здагадку, што горад быў перайменаваны ў Ольвію ().
Пасля разбурэння Лісімахам (палкаводцам Аляксандра Македонскага), горад быў наноў адбудаваны ў 264 годзе да н. э. царом Віфініі Нікамедам I і перайменаваны ў НікамедыюСтрабон. Геаграфія. XII, 4, 2; с. 563, пасля чаго стаў адным з найважнейшых гарадоў на паўночным захадзе Малой Азіі. Вялікі вайскаводзец Ганібал Барка правёў свае апошнія гады ў Нікамедыі і скончыў жыццё самагубствам у суседняй Лібісе (сучаснае Гебзэ). У Нікамедыі таксама нарадзіўся гісторык Арыян. Дзякуючы свайму выгаднаму становішчу, пры віфінскіх царах горад дасягнуў стану росквіту. У 149 годзе да н. э. тут ля храма Юпітэра быў забіты віфінскі цар Прусій II уласным сынам Нікамедам II.
Рымская эпоха
У 74 годзе да н. э. Нікамедыя перайшла пад уладу рымлян і стала сталіцай рымскай правінцыі Віфінія і Понт. У 85 годзе да н. э. рымскі консул Луцый Валерый Флак быў вымушаны бегчы з Візантыя і схавацца ў Нікамедыі, дзе быў схоплены і абезгалоўлены мяцежнікам Гаем Флавіем Фімбрыем. Горад, верагодна, наведвалі імператары Марк Аўрэлій (падчас свайго падарожжа на Усход у 175—176 гадахRRAM-1,3b; . пасля паўстання Авідзія КасіяКасій Дыён Кацэян, Рымская гісторыя, LXXII, 17-31.), Септымій Север (падчас парфянскіх кампаній 197—198 гадоўTAM-4-1, 13.) і Каракала (зімаваў у 214/215 годзеКасій Дыён Кацэян, Рымская гісторыя, LXXVIII, 18-19; LXXIX, 8.4.), а таксама Геліягабал у 218/219 годзеГісторыя Аўгустаў - Antoninus Heliogabalus, 5.1; Касій Дыён Кацэян, Рымская гісторыя, LXXX, 6; 7.3; 8.3..
Горад неаднаразова згадваецца ў Пасланнях Плінія Малодшага да Траяна падчас яго знаходжання на пасадзе губернатара Віфініі. Пліній апісвае шматлікія грамадскія будынкі горада, такія як сенат, акведук, форум, храм Кібелы і іншыя, а таксама ўзгадвае пра вялікі пажар, ад якога горад моцна пацярпеўПліній Малодшы, Epist. 10.33.. Знойдзены ў горадзе магільны надпіс III стагоддзя н. э. сведчыць пра наяўнасць яўрэйскай дыяспары ў рымскай Нікамедыі (надпіс упрыгожаны менорай і шафарам). У 256 і 261—262 гадах Нікамедыя разам з суседняй Нікеяй была разрабавана і спалена падчас уварванняў готаўZosimo, Storia nuova, I, 35; Mazzarino, p. 526-527; Grant, p. 223-224.Гісторыя Аўгустаў - Due Gallieni, 4.7-8..
У 284 годзе тут быў узведзены ў ранг Аўгуста Дыяклетыян, які ў 286 годзе, пасля ўвядзення сістэмы тэтрархіі, зрабіў Нікамедыю ўсходняй сталіцай Рымскай імперыі. Пад яго ўладай горад быў значна ўзбагачаны і пашыраны. Дыяклетыян пабудаваў тут іпадром, велізарны палац, арсенал, манетны двор і новыя верфыЛактанцый, De mortibus persecutorum, XVII, 4.. Нікамедыя стала цэнтрам пераследу хрысціян пры Дыяклетыяне і Галерыі. 23 лютага 303 года Дыяклетыян загадаў знішчыць новазбудаваную царкву ў горадзе, спаліць святыя тэксты і канфіскаваць маёмасць. Гэта выклікала паніку і пажары ў імператарскім палацы, што прывяло да выканання жорсткіх пакаранняў хрысціян, якіх Галерый абвінаваціў у падпалах. У 311 годзе Нікамедыйскі эдыкт абвясціў цярпімасць да хрысціян.
Нікамедыя заставалася ўсходняй (і галоўнай) сталіцай Рымскай імперыі да таго часу, пакуль суімператар Ліцыній не быў пераможаны Канстанцінам Вялікім у бітве пры Хрызопалі (цяпер Ускюдар) у 324 годзе. Канстанцін зрабіў Нікамедыю сваёй часовай сталіцай на наступныя шэсць гадоў, пакуль у 330 годзе не абвясціў суседні Візантый новай сталіцай (перайменаванай у Канстанцінопаль). У кіраванне Канстанціна ў Нікамедыі было пабудавана шмат хрысціянскіх храмаў. Горад меў вялікае культурнае значэнне (называўся «Афінамі ў Віфініі»), і Канстанцін памёр на каралеўскай віле паблізу Нікамедыі ў 337 годзе.
З-за свайго размяшчэння на ростанях азіяцкіх дарог, якія вялі ў Канстанцінопаль, Нікамедыя захоўвала сваё значэнне яшчэ доўгі часSee C. Texier, Asie mineure (Paris, 1839); V. Cuenet, Turquie d'Asie (Paris, 1894).. Аднак буйное землетрасенне 24 жніўня 358 года і наступны пажар прывялі да маштабных разбурэнняў у горадзе, пасля якіх Нікамедыя была адноўлена толькі ў значна меншых памерахSee Ammianus Marcellinus 17.7.1–8. Аміян Марцэлін так апісваў руіны горада ў пачатку 362 года:
Неўзабаве горад быў зноў знішчаны чарговым землетрасеннем 2 снежня 362 года.
Візантыйскі перыяд У VI стагоддзі пры імператары Юстыніяне I горад зноў быў пашыраны новымі грамадскімі будынкамі. Нікамедыя заставалася важным ваенным цэнтрам у візантыйскіх кампаніях супраць халіфата і арабаў. У 451 годзе мясцовае епіскапства было ўзведзена ў ранг мітраполіі пад юрысдыкцыяй Усяленскага патрыярхата Канстанцінопаля. У VIII стагоддзі імператар Канстанцін V Капранім некаторы час праводзіў тут свой двор, калі ў Канстанцінопалі ўспыхнула чума. З 840-х гадоў Нікамедыя была сталіцай фемы Аптыматаў, хоць да таго часу большая частка старога прыбярэжнага горада была закінута, і паселішча абмяжоўвалася цытадэллю на ўзгорку. У 1073 годзе да сцен падышлі туркі-сельджукі, якія змаглі ўзяць горад толькі ў 1078 годзе. У 1080-х гадах імператар Аляксей I Камнін вярнуў Нікамедыю, і яна служыла галоўнай ваеннай базай у кампаніях супраць сельджукаў, а падчас Першага і Другога крыжовых паходаў там размяшчаліся лагеры крыжакоў.
Горад быў ненадоўга ўтрыманы Лацінскай імперыяй пасля падзення Канстанцінопаля ў 1204 годзе. У 1206 годзе сенешаль Цьеры дэ Луа ператварыў царкву Святой Сафіі ў крэпасць, але пасля пастаянных набегаў імператара Нікейскай імперыі Феадора I Ласкарыса лаціняне пагадзіліся эвакуіраваць Нікамедыю ў абмен на палонныхGeoffrey de Villehardouin, translated by M. R. B. Shaw, Joinville and Villehardouin: Chronicles of the Crusades (London: Penguin, 1963), pp. 147, 154–156. Затым горад заставаўся пад кантролем Візантыі яшчэ больш за стагоддзе, але пасля паразы візантыйцаў у Бафейскай бітве ў 1302 годзе яго існаванню пагражалі туркі-асманы. Пасля блакады і аблог (у 1304 і 1330 гадах) горад быў канчаткова заваяваны ў 1337 годзе і перайменаваны ў Ізміт.
Нікамедыйскія мучанікі
Нікамедыя таксама праславілася сваімі хрысціянскімі святымі, якіх называюць нікамедыйскімі (гэта традыцыйнае напісанне). Падчас аднаго з найбольш жорсткіх ганенняў на хрысціян пры Дыяклетыяне ў 303 годзе ў Нікамедыі быў абезгалоўлены хрысціянскі велікамучанік Георгій Пераможац. Сярод іншых мучанікаў: Трафім Нікамедыйскі, Наталля Нікамедыйская, Адрыян і Наталля Нікамедыйскія, Яўсевій Нікамедыйскі, Ермалай Нікамедыйскі, Анфім Нікамедыйскі, Вавіла Нікамедыйскі і яго 84 вучні, святы велікамучанік Панцеляймон і многія іншыя (агульная колькасць пацярпелых вылічаецца тысячамі).
Інфраструктура і рэшткі горада
У часы імперыі Нікамедыя была касмапалітычным і камерцыйна квітнеючым горадам. Яна славілася багатым водазабеспячэннем з двух-трох акведукаў, адзін з якіх быў пабудаваны яшчэ ў эліністычны час. Сярод іншых грамадскіх аб'ектаў былі тэатр, вуліца з каланадай і форум. Галоўнай рэлігійнай святыняй быў храм Дэметры. Горад таксама актыўна прымаў афіцыйныя рымскія культы, меў храмы, прысвечаныя імператарам (напрыклад, Комаду), і храм Ромы.
Руіны старажытнай Нікамедыі пахаваны пад шчыльна населеным сучасным горадам Ізміт, што значна абцяжарвае поўныя раскопкі. Да ўрбанізацыі XX стагоддзя можна было ўбачыць некаторыя руіны рымскай эпохі, у прыватнасці часткі ахоўных сцен і акведукаў. Таксама захаваліся падмуркі мармуровага німфеума II стагоддзя і вялікая цыстэрна. Землетрасенне 1999 года прывяло да значных адкрыццяў падчас расчысткі завалаў, уключаючы статуі Геракла, Афіны, Дыяклетыяна і Канстанціна. У наступныя гады былі праведзены раскопкі Палаца Дыяклетыяна і рымскага тэатра пад кіраўніцтвам Музея Каджаэлі.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Дыяклетыян (каля 244–311) — рымскі імператар. Арыян (каля 86–160) — грэчаскі гісторык і філосаф. Святы Георгій (пам. 303) — хрысціянскі мучанік. Варвара Нікамедыйская (III ст.) — хрысціянская мучаніца. Панцеляймон Нікамедыйскі (пам. 305) — хрысціянскі мучанік і лекар. Адрыян Нікамедыйскі (пам. 306) — мучанік. Анфім Нікамедыйскі (пам. 303 або 311–312) — епіскап і мучанік. Міхаіл Псел (каля 1017–1078) — грэчаскі пісьменнік і філосаф.
Гл. таксама Нікея — іншы буйны антычны горад у Віфініі.
Крыніцы
Літаратура Κλεώνυμος καί Παπαδοπυος. Βιθυνικα. 1867. Cuenet V. Turquie d’Asie. Paris, 1894. Perrot et Delbet. Exploration archéologique de la Galatie. Texier C. Asie mineure. Paris, 1839.
Спасылкі
Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Турцыі Катэгорыя:Гарады Візантыі Катэгорыя:Гісторыя Віфініі Катэгорыя:Каджаэлі Катэгорыя:Мітрыдатавы войны Катэгорыя:Былыя сталіцы