Збо́р — шматзначны тэрмін.

Значэнні Збор — дзеянне паводле дзеясловаў «збіраць» і «сабраць», а таксама агульная колькасць чаго-небудзь сабранага (напрыклад, ураджаю). Збор — сход членаў якой-небудзь арганізацыі або калектыву. Збор (кальвінскі збор) — тып культавага збудавання рэфарматарскай царквы ў XVI — першай палове XVII стагоддзя. Збор — грошы, збіраемыя або сабраныя за што-небудзь ці на што-небудзь (напрыклад, гербавы, страхавы, памольны). Збор — сукупнасць сабраных і выдадзеных разам тэкстаў, напрыклад, збор законаў, збор твораў. Зборы — кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных у распараджэнні ваеннага ведамства для абучэння. Зборы — кароткачасовае знаходжанне групы спартсменаў для трэніровак. Зборы — падрыхтоўка да якога-небудзь дзеяння, напрыклад, да ад'езду.

Крыніцы