Вінцэнт Лабан (; — ) — рымска-каталіцкі святар, расстраляны нацыстамі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1898 годзе. У 1922 годзе паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. Атрымаў капланскае пасвячэнне ў 1927 годзе, адразу стаў вікарыем у Германавічах. У 1929-1931 служыў у Мёрахmiory1.wordpress.com, затым у Ландварове, з 1932 пробашч у Іказні, адкуль у 1937 годзе пераведзены ў Ліду. Пробашч парафіі Ліда-Слабодка.
Арыштаваны гестапа 29 чэрвеня 1942 года разам з вікарыем Люцыянам Мрачкоўскім, зняволены ў Лідзе. 10 сакавіка 1943 расстраляны разам з іншымі святарамі ў Кашаровым лесе паблізу горада.
У красавіку 1943 года мясцовыя жыхары таемна выкапалі целы святароў з рова і перапахавалі іх у больш належным месцы. 30 кастрычніка 1960 года парэшткі 9 ксяндзоў былі ўрачыста перанесены на гарадскія могілкі ў раёне Слабада, ля вёскі Даліна (Лідскі раён). На месцы новага пахавання быў усталяваны супольны бетонны (пазней абноўлены да гранітнага) саркафаг з высечанымі імёнамі забітых ксяндзоў і крыжам. Дзяржава прысвоіла гэтаму месцу статус воінскага пахавання (№ 6865).
Крыніцы
Спасылкі zl.pawet.net
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Расстраляныя