Сінгапурскі японскі сад (, , ) — парк у традыцыйным японскім стылі на насыпным востраве, размешчаны ў Заходнім рэгіёне Сінгапура, у раёне Джуронг-Іст на вадасховішчы Джуронг. Заснаваны кампаніяй JTC Corporation у 1974 годзе.

Даступны бясплатна ў любы дзень з шасці раніцы да сямі вечара. У сад можна патрапіць па мосце з Кітайскага сада. Разам гэтыя два паркі вядомыя як Джуронгскія сады.

Сад выкананы ў японскім стылі перыядаў Мурамаці і Адзуці-Мамаяма. У адрозненне ад Кітайскага сада, Японскі сад з'яўляецца больш спакойным месцам з аскетычным дызайнам. Для спакойнага адпачынку тут ёсць летні домік у японскім стылі, каля невялікай сажалкі з карпамі коі, упрыгожанай каменнымі ліхтарамі. Побач знаходзяцца сонечныя гадзіннікі, якія адлюстроўваюць планету Венера. Усяго ў Сінгапуры дзесяць сонечных гадзіннікаў, яны былі ўсталяваныя ў 2007 годзе, каб зацікавіць жыхароў навукай. Іншыя сонечныя гадзіннікі, якія адлюстроўваюць Зямлю, можна знайсці ў суседнім Кітайскім садзе.

У садзе шмат альтанак і лавак для спакойнага адпачынку, таксама можна знайсці дзіцячыя пляцоўкі і ролер-дром.

Крыніцы

Сінгапур Катэгорыя:Сады і паркі Сінгапура Катэгорыя:Незаселеныя астравы Сінгапура