Норы — японская назва розных ядомых відаў чырвонага багавіння з роду Парфіра (Porphyra), уключаючы, у першую чаргу, віды Porphyra tenera і Porphyra yezoensis.
Тэрмін норы таксама адносіцца да прадуктаў, вырабленых з гэтага багавіння. Канчатковы прадукт вырабляюць, здрабняючы і затым высушваючы багавінне на сетцы, пасля чаго прадукт нагадвае зялёную паперу. Гэтыя аркушы выкарыстоўваюцца пры вырабе страў японскай і карэйскай кухняў. Нары ўваходзяць у склад ролаў, часам іх падаюць асобна або дробна рэжуць і змешваюць з заправамі.
Японія, Рэспубліка Карэя і Кітай з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі норы. У Японіі аб’ём вытворчасці ацэньваецца больш як у 2 мільярды долараў у год.
Багавінне ўтрымоўвае ёд, жалеза, кальцый, фосфар, вітаміны A, D. Катэгорыя:Японская кухня