Стэфан Чарноцкі ( — ) — землеўласнік і грамадскі дзеяч на Міншчыне. З роду Чарноцкіх, апошні ўладальнік сядзібы ў Лецяшыне. Узначальваў аддзяленне Крэсавага саюза землеўласнікаў у Нясвіжы і Стаўбцах
Сын Густава Чарноцкага (пам. 1890) і Юзэфы са Свянціцкіх (пам. 1896). Каля 1910 года ажаніўся з Зоф’яй Даманскай, дачкой Тадэвуша і Ганны з Ваньковічаў. Быў арыштаваны НКУС пасля падзей 1939 года і, хутчэй за ўсё, загінуў у мінскай турме. Меў сыноў Казіміра (нар. 1911) і Тадэвуша (нар. 1913).
Казімір Чарноцкі разам з маці і сваёй сям’ёй падчас Другой сусветнай вайны быў дэпартаваны ў Сібір. Пасля вайны трапіў у Бельгійскае Конга, а затым асеў у Бельгіі.
Тадэвуш Чарноцкі нарадзіўся ў Лецяшыне. Быў падпаручнікам кавалерыі рэзерву польскага войска. Падчас Другой сусветнай вайны трапіў у савецкі палон і загінуў у Катыні ў 1940 годзе (унесены ў афіцыйныя Катыньскія спісы ахвяр).
Стэфан