Старадубскі полк — адміністрацыйна-тэрытарыяльная і ваенная адзінка Гетманшчыны, якая існавала ў 1663—1782 гг. Палкавы цэнтр — горад Старадуб (цяпер раённы цэнтр Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі). У невялікай частцы заходзіў на тэрыторыю сучаснай Беларусі і складаўся з этнічных беларусаў.
Гісторыя Полк месціўся на беларуска — маскоўска-ўкраінскім памежжы, большую частку якога гістарычна складалі непралазныя Бранскія пушчы, а таму сюды слаба даходзіла дзяржаўная улада і ўцякалі сяляне. Падчас казацка-сялянскіх войнаў і прыняцця рэестраў на каронную ці маскоўскую службу у 1648—1663 гадах Старадубскі полк як аўтаномная адзінка належаў да Нежынскага палка.
У 1654 годзе нежынскі палкоўнік Васіль Залатарэнка арганізаваў Старадубскі полк у складзе Нежынскага палка, і да 1663 года прызначаныя ім наказныя палкоўнікі Старадуба падпарадкоўваліся яму. Полк актыўна удзельнічаў у баях супраць войска ВКЛ, узяў Вільню, няўдала абкладаў Стары Быхаў і біўся за цара на Басі ў 1660 г..
У 1663 годзе новы гетман Іван Брухавецкі пакараў смерцю свайго апанента Васіля Залатарэнку на Чорнай радзе (1663) а каб аслабіць яго прыхільнікаў, вылучыў Нежынскі полк у асобны паўнавартасны Старадубскі полк, зрабіўшы паўнавартасным палкоўнікам наказнога палкоўніка Пятра Рослаўца.
Загад Пятра І у 1708 годзе пра спаленне і разарэнне земляў Старадубскага палка стаў паваротным пунктам для рашэння Івана Мазэпы перайсці на бок шведаў.
Першапачаткова складаўся з 10 сотняў:
Мглінская, Ноўгарад-Северская, Пагарская, Палкавая, Тапальска, Почапская, Шаптакоўская , Навамейская (у тым беларускія Казацкія Балсуны, Неглюбка, Сураж), Бакланская , Другая Старадубская.
Памежнае размяшчэнне палка вызначала пастаянную прысутнасць на яго тэрыторыі вялікай колькасці казацкіх і дзяржаўных войскаў (царскіх, ВКЛ і Польскага каралеўства, ізноў царскіх), якія ўтрымліваліся мясцовым украінскім беларускім і расійскім насельніцтвам. У адрозненне ад паўднёвых палкоў, блізкіх да Запарожжа, у Старадубскім палку моцныя пазіцыі займала шляхта і казацкая старшына. На тэрыторыі палка знаходзілася шмат гарадоў, якія мелі ў ВКЛ Магдэбургскае права: Старадуб, Почап, Пагар, Мглін, Ноўгарад-Северскі.
Кіева-Пячэрская лаўра валодала вялікімі зямельнымі надзеламі ў палку. Распрацоўка пушчаў і лядаў на ільготных умовах пасялення у п.п. — 17 ст. прыцягнула сюды плыню каланістаў і сялян ўцекачоў з ВКЛ — «літвінаў». Пасля царкоўнай рэформы патрыярха Нікана ў Маскоўскай дзяржаве ў канцы 1660-х гадоў на тэрыторыі Старадубскага і суседніх Чарнігаўскага палкоў было заснавана 16 паселішчаў стараверскіх пасяленцаў (раскольнікаў). Старадубскі полк быў найбуйнейшым пастаўшчыком пражы, канаплянага алею, мёду, воску і футра на знешні рынак Гетманшчыны. Па стане на 1782 год полк складалі: дзве Старадубскія, дзве Почапскія, Навамейская, Тапальская, Мглінская, Бакланская, Пагарская, Наўгародская і Шаптакаўская сотні. У той час на тэрыторыі Старадубскага палка было 4 гарады, 3 мястэчкі і 1118 вёсак.
У сувязі з канчатковым скасаваннем расійскім урадам палкавой сістэмы на Левабярэжнай Украіне ў 1782 годзе быў ліквідаваны Старадубскі полк, з казакоў быў сфарміраваны полк расійскай арміі, а яго тэрыторыя была ўключана ў склад Наўгародска-Северскай губерні (1782).
У 1783 годзе Старадубскі казачы полк быў пераўтвораны ў Старадубскі 34-ы драгунскі полк.
Нягледзячы на даныя перапісу 1898 года, які большую частку палка адносіў да арэалаў ўжывання украінскай і беларускіх моў, у 1919 годзе, падчас савецка-ўкраінскай вайны, тэрыторыя Старадубшчыны была далучана да РСФСР і цяпер з’яўляецца часткай Расійскай Федэрацыі.
Палкоўнікі
Старадубскія падпалкоўнікі ў складзе Нежынскага палка (1654—1663)
Панас Ярэменка (1654) Цімох Анікіенка (1655) Міхаіл Рубец (1656) Іван Гуляніцкі (1657) Яцко Абуйножанька (1657) Пятро Раславец (1660—1663) (першы раз)
Старадубскія палкоўнікі (1663—1782)
Пятро Рославец (1663) (другі раз) Іван Плотнік (Цернік) (1663—1665) Аляксандр (Леска) Астрянін (1665—1666) Міхаіл Нябаба (1666—1667) Пятро Рославец (1668—1672) (трэці раз) Сава Шумейка (1672) Пятро Рославец (1672—1676) Тыміш Аляксееў (1676—1678) Фёдар Моўчан (1678) Грыгорый Кароўка-Вольскі (1678—1680) Сямён Самойлавіч (1680—1685) Якаў Самойлавіч (1685—1687) Тыміш Аляксееў (1687—1689) (другі раз) Міхаіл Міклашэўскі (1689—1706) Іван Скарападскі (1706—1708) Лук’ян Жораўка (1709—1719) Іван Какошкін (1723—1724) Ілля Пашкоў (1724—1728) Сямён Галецкі, Афанас Есымантоўскі, Сцяпан Максімавіч (1728—1730) Аляксандр Дураў (1730—1734) Афанасій Радзішчаў (1734—1741) Фёдар Максімавіч (1741—1756) Якім Барсук (1757—1759) Аляксандр Дублянскі і Пятро Міклашэўскі (1759—1761) Сцяпан Карновіч (1762) Юрый Хаванскі (1763—1767) Якаў Завадоўскі (1778—1782)
У 1728 годзе гетман Данііл Апостал прызначыў свайго генерала калегіяльным кіраўніцтвам палком з трох чалавек: Сямёна Галецкага, Афанаса Есімантоўскага і Сцяпана Максімавіча, якія кіравалі палком да 1730 года.
У 1723—1741 палкоўнікамі былі прызначаны расейцы: Іван Какошкін, Ілля Пашкоў, Аляксандр Дураў, Афанасій Радзішчаў.
У 1759—1761 гадах палком зноў кіраваў калегійны склад: Дублянскі Аляксандр і Міклашэўскі Пётр разам.
Крыніцы
Крыніцы
Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК), Румянцівська Генеральна Опис Малоросії— Фонд 57, Опис 1, Справа 118. ЦДІАУК, фонд 51, опис 3, далі — № справ: 19348 — Ревізія Стародубського полку. 1764 р. і 19349 — Ревізія Стародубського полку. 1764 р.; Фонд 80, Опис 1, справа 55 — Частина відомості про жителів Топальської сотні; Фонд 80, Опис 2, далі — № справ: 314 — Ревізії Стародубського полку. 1740 р., 315 — Ревізії Стародубського полку. 1735 р., 1737 р., 317 — Ревізії Стародубського полку. 1741 р., 318 — Ревізії Стародубського полку. 1743 р., 319 — Ревізії Стародубського полку. 1748 р., 320 — Ревізії Стародубського полкь. 1755 р. Мглинська сотня, 321 — Ревізії Стародубського полку. 1737 р., 325 — Ревізії Стародубського полку. 1764 р. Новгородська сотня, 330 — Ревізії Стародубського полку. 1764 р., 387 — Реєстр с. Рудні Унеча в Стародубському полку. XVIII ст. Российский государственный архив древних актов — Номер фонда 124, з 1563 по 1768 рр., Справочный аппарат Оп. 1 — 6. Переписные книги Погара, Почепа и Стародуба 1665; Фонд 140, опись 1, дело 34 — Присяга 1718 года; Фонд 229, оп.1, д. 5918-107-1, 1784 р.— Приезд в Москву Стародубского полковника Петра Рославца и товарищей, о даче им жалования и поденного корму, и такого ж корма для лошадей. Именной список приезжавших с ним сотников, есаулов, казаков; Фонд 124 оп.1 — 1665 р. — № 73 Переписные книги, учиненные столником Кирилом Хлоповым жителям Стародуба, Погара и Почепа, о зборе с них государственных податях, по учиненным в Москве гетманом Брюховецким статьях; Фонд 248, оп.29, д.1813; ф.248 Сенат и его учреждения, оп.103, д.8250 Книга присяг Малороссийских войск, 1731 г. ДАЧО— ф.679, оп.1., спр. 485— Сповідальні книги церков Новгород-Сіверського повіта в 1782 р.; Ф.679, оп. 1, спр.306 — Сповідальні книги церков Стародубського полку в 1742 р.; ф.712 оп. 1. спр. 227 — Сповідальні книги церков Стародубського повіту в 1793 р., справа 341— Сповідальна книга церковей Новгород-Сіверського повіту в 1745 р., справа 347 — Сповідальна книга церков Новгород-Сіверської сотні, Стародубського полку в 1764 р.; ф. 679, оп. 1, спр. 358— Сповідальна книга церков Погарської сотні Стародубського полку 1768 р.; Ф. 679, о. 1, спр. 357 — Сповідальні відомості Погарської протопопії за 1766 р.; Ф. 679, о. 1, спр. 390 — Сповідальні відомості Стародубської протопопії за 1771 р.; Ф. 679, оп. 1, спр. 255 — Метричні книги Стародубської протопопії за 1789 р. Генеральне слідство про маєтності Стародубського полку / Український архів. — Т. І. — Київ, 1929.
Літаратура
Хроленок Е. В. Военные экспедиции Стародубского полка во взаимосвязи с трансформациями в пограничном регионе в 1654—1764 гг. // Российская история. — 2025. — № 3. — С. 142—152 Панашенко В. В. Стародубський полк // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 9 : Прил — С. — С. 817. — ISBN 978-966-00-1290-5. Желіба О. В. Геральдика Стародубщини // Український вимір. Міжнародний збірник інформаційних, освітніх, наукових, методичних статей і матеріалів з України та діаспори. — № 5. — Ніжин-Київ: НДУ ім.. М. Гоголя, 2006.- С. 50-54. Якименко О. І. Історико-демографічні аспекти домогосподарств північної Гетьманщини у другій половині XVIII ст. (на прикладі села Високе Стародубського полку) // Наукові праці історичного факультету Запорізького національного університету. — Запоріжжя : ЗНУ, 2015. — Вип. 43.
Катэгорыя:Гісторыя Бранскай вобласці Катэгорыя:Палкі Гетманшчыны