Вуліца Мічурына — вуліца ў Заводскім раёне Мінска, названая гонар савецкага селекцыянера Івана Уладзіміравіча Мічурына ў 1950 годзе. Пачынаецца і завяршаецца тупіком, ідзе паралельна Сацыялістычнай вуліцы і перасякае Шасэйную. Вуліца забудавана жылымі дамамі, ёсць некалькі грамадскі значных будынкаўПаводле архітэктурнай базы Рhotobuildings.

Славутасці № 1 — насосная станцыя, пабудаваная ў канцы 1940-х гг і артэзіянская скважына. № 5 — Філіял палаца дзяцей і моладзі «Золак» (1936-37 гг. пабудовы, былая афіцэрская сталовая БВА). № 7 — Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Заводскім раёне Мінска (1975-76 гг. пабудовы, былы будынак філіяла істытута павышэння кваліфікацыі кіруючых супрацоўнікаў і спецыялістаў аўтамабільнай прамысловасці). № 21 — д/с № 494 1988-89 гг. пабудовы.

Цікавыя факты У Беларусі дзясяткі гарадоў маюць вуліцу Мічурына. Дом № 3 быў драўляным будынкам спартыўна-тэхнічнага клубу ДТСААФ, зачыненага ў 1982 годзе, знесены ў 2006 годзе, на яго месцы ў 2006—2009 гадах узведзены офісны будынакАпісанне аб’екта ў базе Photobuildings.

Крыніцы

Спасылкі

Bуліца Мічурына на АТО.ВУ Bуліца Мічурына ў базе даных Геадзэн Bуліца Мічурына ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Вуліца Мічурына на сайце Адміністрацыі Заводскага раёна Мінска Было — стало: как после войны изменился Партизанский проспект // Onliner, 13.09.2013

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)