Уільям Дэнбі Ханна (; ) — амерыканскі мастак-мультыплікатар, акцёр агучвання і музыкант. Разам з Джозэфам Барбэрай стварыў мультсерыял «Том і Джэры», а таксама заснаваў мультыплікацыйную студыю і кампанію «Hanna-Barbera».
Біяграфія У 1930 годзе Уільям далучыўся да мультыплікацыйнай студыі «Harman and Ising», дзе паступова набіраўся досведу, працуючы над такімі мультфільмамі, як «».
У 1937 годзе, працуючы ў Metro-Goldwyn-Mayer, Ханна пазнаёміўся з Барбэрай. Пазней у 1957 годзе яны разам заснавалі студыю «Hanna-Barbera», якая стала найбольш паспяховай тэлевізійнай мультыплікацыйнай студыяй у сваёй сферы, стварыўшы або спрадзюсаваўшы такія праекты, як «Флінтстоўны», «Джэтсоны», «Скубі-Ду» і «Смурфы».
У 1967 годзе «Hanna-Barbera» была прададзена кампаніі Taft Broadcasting за 12 мільёнаў долараў (што эквівалентна прыкладна 116 мільёнам долараў сёння), але Ханна і Барбэра засталіся кіраўнікамі кампаніі да 1991 года. У той час студыя была прададзена Turner Broadcasting System, якая ў сваю чаргу злілася з Time Warner у 1996 годзе.
«Том і Джэры» атрымалі сем прэмій «Оскар», у той час як Ханна і Барбэра былі намінаваны яшчэ на дзве і выйгралі восем прэмій «Эмі». Іх мультфільмы сталі культавымі, а персанажы і дагэтуль з’яўляюцца ў іншых медыяфарматах, такіх як кінафільмы, кнігі і цацкі.
Смерць Уільям памёр ад раку стрававода ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе, 22 сакавіка 2001 года ва ўзросце 90 гадоў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Супрацоўнікі Hanna-Barbera Катэгорыя:Лаўрэаты Дзённай прэміі «Эмі» Катэгорыя:Памерлі ў 2001 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:Мультыплікатары ЗША Катэгорыя:Акцёры агучвання ЗША Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары ЗША Катэгорыя:Тэлепрадзюсары ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя Катэгорыя:Мультыплікатары паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Кінапрадзюсары паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта