Пу́шча — вялікі масіў цяжкапраходнага лесу, нетры.
Часцей складаецца з забалочаных, у мінулым .
Пушчамі называюць пераважна лясныя масівы заходняй часткі Беларусі, Польшчы, паўднёва-ўсходняй часткі Літвы, Латвіі.
Слова 'пушча' паходзіць ад пусткі, пустэчы — у сэнсе спрадвеку незаселенай, неасвоенай чалавекам вялікай лясной прасторы.
У сярэднявеччы большасць такіх лясных масіваў належала ўладарным князям, пазней дзяржаве і выкарыстоўвалася пераважна як паляўнічая ўгоддзі ўладароў. Іншая гаспадарчая дзейнасць у пушчах была забароненая, або значна абмежавана, што рабіла іх прататыпамі будучых ахоўных прыродных тэрыторый.
У 1559 годзе Рыгор Валовіч загадам караля Жыгімонта Аўгуста склаў «Реистр списанья и выведанья пущ и переходов звериных» для ўпарадкавання дзяржаўных лясных угоддзяў і вяртання дзяржаве незаконна захопленых шляхтай зямель. З часам праз наданні вялікіх князёў у руках некаторых магнацкіх родаў сканцэнтраваліся вялікія лясныя масівы, яны мелі статус прыватных пушчаў. Напрыклад, у 2-й палове XVI стагоддзя так узнікла Налібоцкая пушча Радзівілаў. Маштаб гаспадарчай дзейнасці ў пушчах паступова ўзрастаў: тут пачыналі здабываць балотную жалезную руду, нарыхтоўваць драўніну, закладаць смалакурні і буды, Але ў агулам магнаты-ўладальнікі і асабліва дзяржава разумелі неабходнасць абмежаванняў такой дзейнасці, каб падтрымліваць баланс паміж даходнасцю і захаванасцю прыродных комплексаў.
У пушчах захаваліся ўнікальныя прыродныя комплексы з багатай флорай і фаўнай, некаторым з іх у Беларусі нададзены статус ахоўных прыродных тэрыторый — нацыянальны парк «Белавежская пушча», заказнікі — «Аўгустоўская пушча», «Галубіцкая пушча», «Графская пушча», «Катранская пушча», «Ліпічанская пушча», «Налібоцкая пушча».
Большасць гістарычных пушчаў не толькі вялізныя помнікамі прыроды, але і месцы канцэнтрацыі гістарычнай памяці, лакальнай ідэнтычнасці. У XIX стагоддзі вобраз некранутай чалавекам пушчы, незалежнага «царства» звяроў і птушак, векавых дрэў («матэчнік літоўскі») з паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» стаў адным з цэнтральных элементаў рамантычнага вобразу гістарычнай Літвы.
Некаторыя захаваныя пушчы Аўгустоўская пушча Белавежская пушча Галубіцкая пушча Графская пушча Гродзенская пушча Катранская пушча Ліпічанская пушча Налібоцкая пушча Ружанская пушча Свіслацкая пушча Старая пушча Цёмная пушча Шарашоўская пушча
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Лясы Катэгорыя:Артыкулы праекта Літвінскі лексікон