«Залаты глобус» () — амерыканская кінапрэмія, прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за кінафільмы і тэлевізійныя карціны.
Гісторыя
Гісторыя кінапрэміі «Залаты глобус» бярэ пачатак у 1944 годзе, калі многія зоркі кіно пацягнуліся на студыю Fox, дзе невялікая колькасць замежных журналістаў вызначалі найлепшых за 1943 год. Спрыяльны зыход правядзення першай цырымоніі прадвызначыў далейшае развіццё прэміі ў якасці незалежнай альтэрнатывы рэспектабельнай прэміі Амерыканскай кінаакадэміі.
Спасылкі
База даных па ўсіх намінантах і пераможцам
Катэгорыя:Кінапрэміі ЗША Катэгорыя:Тэлевізійныя прэміі ЗША