«Сезар» ( — Цэзар) — нацыянальная кінаўзнагарода Францыі. Уручаецца з 1976 года Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа (Académie des arts et techniques du cinéma) па выніках галасавання.

Назву прэмія атрымала ў гонар французскага скульптара Сезара Бальдачыні.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод праходзіць штогод у лютым у парыжскім тэатры «Шатле».

Найбольшая колькасць прэмій «Сезар» (па 10) атрымлівалі 2 фільма ў гісторыі — «Апошняе метро» (1980) рэжысёра Франсуа Труфо і «Сірано дэ Бержерак» (1990) рэжысёра Жан-Поля Рапно.

Намінацыі Найлепшы фільм Найлепшая рэжысура Найлепшы акцёр Найлепшая актрыса Найлепшы акцёр другога плана Найлепшая актрыса другога плана Самы шматабяцальны акцёр Самая шматабяцальная актрыса Найлепшы арыгінальны сцэнарый Найлепшая адаптацыя Найлепшы дэбютны фільм Найлепшая аператарская праца Найлепшы мантаж Найлепшы гук Найлепшая музыка Найлепшыя касцюмы Найлепшыя дэкарацыі Найлепшы дакументальны фільм Найлепшы анімацыйны фільм Найлепшы кароткаметражны фільм Найлепшы замежны фільм

Спасылкі Афіцыйны сайт прэміі «Сезар»

Катэгорыя:З’явіліся ў 1976 годзе Катэгорыя:Кінапрэміі Францыі