— будыйскі храм у раёне Укё горада Кіёта, Японія. Храм належыць да галіны Мёсін-дзі дзэн-будыйскай школы Рындзай-сю. Назва храма азначае «храм спачылага цмока». Храм мае вялікае культурна-гістарычнае значэнне і ўваходзіць у Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.
Роан-дзі быў пабудаваны Хасакавам Кацумотам у 1450 годзе. Заступнікамі храма былі Таётомі Хідэёсі і Такугава Іэясу. Тэрыторыя храма першапачаткова належала роду Фудзівара.
Храм не дайшоў у арыгінальным выглядзе да нашых дзён, бо многія яго збудаванні былі знішчаны пажарамі.
Роан-дзі сусветна знакаміты сваім садам камянёў.
Сад Роандзі
Сухі сад (, карэсансуй), або сад камянёў, пабудаваны ў 1499 годзе майстрам Соамі (, памёр у 1525 годзе). Падобныя сады характэрныя для многіх дзэн-будыйскіх і сінгонскіх храмаў Японіі.
Уяўляе сабой невялікую па памерах прамавугольную пляцоўку (з усходу на захад — 30 м, з поўдня на поўнач — 10 м), засыпаную белым жвірам. На пляцоўцы размешчана 15 чорных неапрацаваных камянёў, яны арганізаваны ў пяць груп. Вакол кожнай групы, як абрамленне, пасаджаны зялёны мох. Жвір «расчасаны» граблямі на тонкія баразёнкі. З трох бакоў сад агароджаны невысокім глінабітным плотам.
Лічыцца, што з якога б пункта ні разглядаў наведвальнік сада гэтую кампазіцыю, пятнаццаты камень заўсёды аказваецца па-за полем яго зроку, загароджаны іншымі камянямі. Цалкам назіраць усе камяні можна, толькі ўзляцеўшы ў паветра над садам і паглядзеўшы на яго зверху. Лічыцца, што ўбачыць усе 15 камянёў можа толькі той, хто «дасягнуў прасвятлення». У рэчаіснасці, з некалькіх пунктаў тэрасы можна ўбачыць ад 12 да 15 камянёў.
Сад з’яўляецца часткай храмавага комплексу, таму падысці да яго можна, толькі прайшоўшы праз храм, а сузіраць — толькі знаходзячыся на верандзе храма.
Выявы
Крыніцы
Спасылкі
Ryōan-ji website/
Катэгорыя:Будыйскія храмы Кіёта Катэгорыя:Дзэнскія храмы і манастыры Японіі Катэгорыя:Японскі сад Катэгорыя:Храмы Рындзай