Сцяпа́н Мікала́евіч Фалько́ўскі () — беларускі хакеіст.

Выхаванец мінскага «Юнацтва». На драфце КХЛ 2013 года быў абраны мінскім «Дынама». У 2015–2020 гады гуляў у розных лігах Паўночнай Амерыкі за клубы «Атава 67», «Адырондак Тандер», «Антарыа Рэйн», «Манчэстар Монаркс» і «Аёва Уайлд». Сезон 2020/2021 правёў у мінскім «Дынама».З 2021 па 2024 гады выступаў за санкт-пецярбургскі СКА. З канца 2024 года з'яўляецца абаронцам казанскага клуба «Ак Барс». У складзе казанцаў стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату КХЛ. Адзін з самых дысцыплінаваных абаронцаў лігі.

Прадстаўляў зборную Беларусі на чэмпіянатах свету, а таксама выступаў за юнацкія і маладзёжныя каманды (пераможца маладзёжнага ЧС у дывізіёне 1А).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК СКА Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ХК Ак Барс