Прэстан Эрвін Блэр (; ) — амерыканскі мастак-мультыплікатар. Найбольш вядомы сваёй працай з анімацыямі персанажаў у Walt Disney Productions і мультыплікацыйнай студыі Metro-Goldwyn-Mayer.
Біяграфія Блэр нарадзіўся ў Рэдлендсе, штат Каліфорнія. Пачаў кар’еру мультыплікатара ў пачатку 1930-х гадоў у студыі Romer Gray Studio, аднак з-за таго, што студыя не паспявала выплачваць яму заробак, перайшоў у Walter Lantz Productions. Пазней ён перабраўся ў студыю Screen Gems Чарльза Мінца, а ў канцы 1930-х, пасля шматлікіх няўдалых спроб уладкавацца, перайшоў у студыю Disney. Там Прэстан працаваў над кароткімі анімацыйнымі сцэнамі, а таксама над сцэнай Мікі Мауса у «Вучань чараўніка» і над сцэнай танца бегемота і кракадзіла ў «Час танца» мультфільма «Фантазія» (1940). Акрамя таго, ён прыняў удзел у рабоце над «Пінокіа» (1940) і «Бэмбі» (1942) Уолта Дыснея.
Блэр пакінуў Disney пасля страйку аніматараў Disney 1941 года і быў наняты ў падраздзяленне Тэкса Эйвэры на MGM. Там ён набыў асаблівую вядомасць дзякуючы анімацыі галоўнай жаночай гераіні ў мультфільме «Red Hot Riding Hood». «Рэд» пасля з’явілася ў іншых мультфільмах Эйвэры, у тым ліку «Swing Shift Cinderella», «Little Rural Riding Hood», «Uncle Tom's Cabana», а таксама ў мультфільмах пра Друпі — «The Shooting of Dan McGoo» і «Wild and Woolfy», анімацыю да якіх рабіў Блэр. У канцы 1940-х гадоў Блэр аб’яднаўся з мультыплікатарам Эйвэры Майклам Ла, каб зрэжысаваць некалькі мультфільмаў пра мядзведзя БарніOf Mice and Magic (1980); 287—289, аднак іх падраздзяленне было распушчана пасля завяршэння толькі трох кароткаметражак. Пасля гэтага ён пераехаў у Канектыкут і зняў некалькі мультыплікацыйных кароткаметражных мультфільмаў для свайго брата Лі ў Нью-Ёрку.
Блэр працягваў сваю кар’еру ў 1960-я гады, працуючы над Флінтстоўнамі ў Hanna-Barbera. Аднак больш вядомы ён як аўтар навучальных кніг па анімацыі для выдавецтва Walter Foster Publishing. Яго першая кніга «Animation» была выдадзена ў 1948 годзе і першапачаткова змяшчала відарысы персанажаў мультфільмаў MGM і Disney, якіх ён анімаваў; у другім выданні яны былі перамаляваны, каб схаваць іх паходжанне. На працягу наступных сарака гадоў Блэр напісаў яшчэ шмат навучальных тэкстаў па анімацыі, кульмінацыяй якіх стала «Cartoon Animation» (1994) — кніга аб’ёмам 224 старонкі, якая сабрала большую частку зместу яго папярэдніх кніг. Новае выданне «Cartoon Animation» было апублікавана ў лістападзе 2020 года выдавецтвам Walter Foster Publishing.
Смерць Прэстан памёр 19 красавіка 1995 года ад сардэчнай недастатковасці у Каліфорніі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Супрацоўнікі Hanna-Barbera Катэгорыя:Памерлі ў 1995 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1908 годзе Катэгорыя:Мультыплікатары ЗША Катэгорыя:Мультыплікатары паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры ЗША Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта