Уладзіслаў Загорскі (нар. 19 верасня (1 кастрычніка) 1858, Свянцяны - 24 жніўня 1927, Вільня) — польскі лекар, грамадскі дзеяч, публіцыст, даследчык гісторыі Вільні.Sikorska-Kulesza Jolanta. Wstęp, Zahorski W. Moje wspomnienia, T. 1. Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2018. Ss. 7-24.Almanach Literacki 1926, Wilno: nakładem Wil. Oddz. Polsk. Białego Krzyża, s. 54.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і лекара Браніслава і Марыі, народжанай Заслаўскай. Род Загорскіх выводзіўся з Ашмяншчыны.
Дзяцінства правёў у Свянцянах (1858–1863), некалькі школьных гадоў у Вільні (1867–1872), затым жыў з бацькамі на Урале — ва Уфе і Пермі. У 1883 годзе скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Пасля вучобы працаваў участковым урачом у Екацярынбургу, а затым у Чэлябінску. Адначасова служыў турэмным урачом у гэтых гарадах. З 1892 года жыў у Вільні. Працаваў урачом у Кейданах, Бірштанах і Вільні. Разам з графам Уладзіславам Тышкевічам заснавалі ў Вільні Таварыства хуткай медыцынскай дапамогі.
Некалькі гадоў быў пастаянным карэспандэнтам з Вільні і супрацоўнікам познаньскай газеты “Nowiny Lekarskie”. Публікаваў артыкулы і даследаванні, між іншым, у «Gazeta Lekarska», «Przegląd Lekarski», «Krytyka Lekarska», «Medycyna», «Tygodnik Illustrowany», «Ziemia», «Kurjer Litewski», «Kwartalnik Litewski» і «Rzeczypospolita». У 1905 г. быў намеснікам рэдактара заснаваных у Вільні разам з Севярынам Гоўвальдам газет «Zorza» і «Jutrzenka», а ў 1906 г. быў старшынёй рэдкалегіі і праўлення газеты «Dziennik Wileński». Узначальваў рэдакцыйны камітэт калектыўнай кнігі прысвечанай памяці Адама Міцкевіча і Томаша Зана ў 50-ю гадавіну іх смерці, выдадзенай у Вільні пад назвай «З-над Віллі і Нёмана» .
Акрамя медыцынскай працы, вывучаў гісторыю Вільні.
Яшчэ ў 1904 годзе высунуў версію, што пакараныя смерцю паўстанцы 1863-64 гадоў пахаваныя на Гедзімінавай гары, што пазней спраўдзілася археалагічнымі даследаваннямі. Разам з Іванам Луцкевічам праводзіў даследаванні па вызначэнню дакладнай лакалізацыі "цэлі Канрада".
У 1904 годзе быў адным з заснавальнікаў Таварыства сяброў Палангі. У 1906 годзе быў сярод арганізатараў Віленскага таварыства сяброў навук, спачатку быў віцэ-прэзідэнтам, а з 1916 года да сваёй смерці — прэзідэнтам. Таксама быў членам мастацкага таварыства «Лютня».
Загорскі спрычыніўся да адкрыцця ўніверсітэта Стэфана Баторыя ў 1919 годзе, узначальваў арганізацыйны камітэт і быў узнагароджаны ганаровай ступенню за заслугі перад універсітэтам.
Пахінуў шмат фотаздымкаў гістарычных помнікаў Вільні і Гародні, а таксама сялянскага жыцця Манькавічаў.
Быў мужам Антаніны, народжанай Бакшэвіч, з якой меў дачок Яніну і Галіну і сына Уладзіслава-малодшага.
Жыў у Вільні ў здымнай кватэры ў Палацы Бжастоўскіх (Dominikonų, 18 / Universiteto, 2).
Памёр у Вільні і пахаваны на Бернардзінскіх могілках.
Працы
Zarys dziejów Cesarskiego Towarzystwa Lekarskiego w Wilnie: (1805–1897), Warszawa 1898 Troki i zamek trocki, Wilno 1902 Katedra wileńska z planami i licznemi ilustracjami, Wilno 1904 Kościół św. Anny w Wilnie, Wilno 1905 Szymon Konarski. Jego życie i czyny, Wilno 1907 Przewodnik po Wilnie ilustrowany i z planami, Wilno 1910 (kolejne wydania w 1921, 1923, 1927 i 1935) Kościół św. Michał w Wilnie, Wilno 1911 Podania i legendy wileńskie Wilno 1925 (wydanie powojenne w 1991)
Ордэны і ўзнагароды
Камандорскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы (30 красавіка 1927 г.)
Спасылкі
Крыніцы
Катэгорыя:Памерлі ў 1927 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1858 годзе Катэгорыя:Публіцысты Польшчы Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свянцянах
Катэгорыя:Постаці Вільні Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Гісторыкі Катэгорыя:Краязнаўцы