Ювеналій Харкевіч (Juwenalis Charkiewicz; каля —) — беларускі манах-бернардын, прапаведнік, аўтар дыярыюша на польскай мове, апісаў сваё іспанскае падарожжа.
Нарадзіўся на Літве. У 1740 годзе ўступіў у бернардынскі ордэн. Быў прафесарам тэалогіі, з 1758 па 1766 г. выкладаў у ордэнскіх семінарыях у Вільні і Нясвіжы. Быў абраны ў 1766 годзе літоўскім правінцыялам. Прымаў удзел у генеральнай капітуле ордэну, якая адбылася ў 1768 г. у Валенсіі. Дарога ў Іспанію лягла праз Чэхію, Аўстрыю, Баварыю, Францыю, рэспубліку Венецыю, Італію, Па дарозе дамоў наведаў Рым, уладжваў справу, звязаную са спрэчкай віленскіх бернардынаў з біскупам І. Масальскім наконт маёмасці святаміхальскага кляштара ў Вільні.
У 1769—1772 гг. кусташ літоўскай правінцыі, у 1774—1775 гг., па смерці правінцыяла Антонія Гняўчынскага, яе вікарый. У 1775 г. на віленскай капітуле Харкевіча выбралі правінцыялам, але ён не прыняў пасады і тры гады выконваў абавязкі кусташа. Яго выбралі другі раз, быў правінцыялам з 1778 па 1781 год. У 1775 годзе наведаў Велікапольшчу, а ў 1781 годзе — рускую правінцыю. У 1787 годзе ўдзельнічаў і старшынстваваў на капітуле, якая адбылася ў Троках.
Памёр у 1788 годзе ў Слоніме, ці ў Вільні.
Яго асобу і творчасць даследавалі К. Кантак, Б. Мігдал, Б. Рок, А. Бразгуноў, на беларускую мову перакладала Алена Вальчук.
Літаратура Алена Вальчук. Іспанія і іспанцы ў «Дыярыушы» Ювеналія Харкевіча Залатая калекцыя беларускай літаратуры, т. 2 — Літаратура ХVII—XVIII стагоддзяў. — Мінск, 2012. ; таксама Дыярыюш
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Памерлі ў Слоніме Катэгорыя:Памерлі ў Вільні Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Бернардзінцы Катэгорыя:Выкладчыкі