Эвеліна Людвігаўна Уланоўская (па мужу — Краніхфе́льд; 3 чэрвеня 1859, Навагрудак, Мінская губерня — 31 кастрычніка 1915, Петраград) — рэвалюцыянера, удзельніца рэвалюцыйнай арганізацыі «Народная воля».Уланоўская Эвеліна Людвігаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 16. – С. 217.Уланоўская Эвеліна Людвігаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2001. – Т. 6, кн. 1. – С. 577.

Біяграфія Эвеліна (Філамена) Уланаўская нарадзілася 3 чэрвеня 1859 года ў Навагрудку Мінскай губерні ў шляхецкай сям'і.

Навучалася ў Харкаве акушэрству.

У 1879 годзе арыштавана на студэнцкай вечарынцы. Выслана ў г. Пудаж Аланецкай губерні.

За парушэнне рэжыму, кваліфікаванае як спроба ўцёкаў, 3 лістапада 1879 года выслана ў Бярозаўскія Папраўкі Глазаўскага павета Вяцкай губерні.…Цэлая калонія палітычных ссыльных жыла ў горадзе Пудажы. У гэты час выйшаў загад міністра вн. спраў Макава аб тым, каб ссыльныя не адлучаліся за рысу горада ці вёскі. У выглядзе пратэсту супраць гэтага цыркуляра пудажскія ссыльныя вырашылі цэлай кампаніяй адправіцца за горад, за грыбамі. Даведаўшыся пра гэта, мясцовы спраўнік падрыхтаваў у пагоню цэлую каманду. Памятаецца, гэтая гісторыя была ў гумарыстычным тоне апісана ў адной са сталічных газет, завошта газета, здаецца, атрымала перасцярогу. Адбылося чыста аперэтачнае сутыкненне з інваліднай камандай, прычым ссыльныя, пераважна маладыя дзяўчаты, кідалі ў каманду грыбамі, якія паспелі набраць да сутыкнення. Іх усё ж узялі ў палон, сілком пасадзілі ў лодкі, а мужыкоў з суседняй вёскі прымусілі шлейкай цягнуць гэтую злачынную моладзь у горад. У выніку некалькі завадатараў і зачыншчыц гэтага „грыбнога бунту“ (так і быў вядомы гэты эпізод сярод ссыльных) былі разасланыя ў розныя глухія месцы з асаблівай інструкцыяй мясцоваму начальству. Уланоўская, як асабліва няўрымслівая, трапіла ў Папраўкі.- Караленка У. Г. Гісторыя майго сучасніка (Кніга трэцяя, частка першая)

Неаднаразова сустракалася з Уладзімірам Караленкам, які знаходзіўся ў ссылцы ў тым жа населеным пункце. Паслужыла прататыпам палітычнай ссыльнай Марозавай - гераіні апавядання В. Г. Караленка "Дзіўная", напісаным ім у 1880 годзе. Ёй жа прысвечана частка "Дзеўку прывезлі" ў трэцяй кнізе "Гісторыі майго сучасніка". Пазней вяла з пісьменнікам шырокую і працяглую перапіску.Марціновіч Алесь. Таварыш Караленкі па няволі // Літаратура і мастацтва. №3 (5313). 24 студзеня 2025.

Па вяртанні са ссылкі ў 1882 годзе жыла ў Харкаве, дзе ўваходзіла ў мясцовую групу народавольцаў. У студзені 1885 года арыштавана паўторна, зняволена ў Бутырскай турме ў Маскве, дзе правяла 22-дзённую галадоўку. Асуджана на "працэсе 21-го" і ў 1886 годзе выслана ў Балаганск Іркуцкай губерні. У адказ на Якуцкую трагедыю 22 сакавіка 1889 года адміністрацыйна-спасыльнымі Балаганскай акругі Іркуцкай губерні быў складзены знакаміты пратэст «Рускаму ўраду» супраць свавольства і бязлітаснасці мясцовых уладаў, адпраўлены ў Міністэрства ўнутраных спраў у Санкт-Пецярбург і разасланы па ўсёй Расіі. У выніку, рашэннем Іркуцкага губернскага суда ад 8 студзеня 1891 года Эвеліна Уланоўская, Віктар Краніхфельд, Павел Грабоўскі, Мікалай Ажыгоў, Соф'я Навакоўская і Міхаіл Ромась былі прызнаны вінаватымі і прыгавораны да пазбаўлення ўсіх правоў і чатырох гадоў катаржных работ кожны. Эвеліна Ўланоўская выслана “ў аддаленыя месцы Сібіры” – гэтым разам у Якуцкую вобласць.

Неаднаразова праводзіла пратэстныя галадоўкі, што адмоўна адбілася на яе здароўі. Вярнулася са ссылкі ў 1905 годзе ў Пецярбург, дзе ўступіла ў 1907 годзе ў партыю эсэраў. Займалася распаўсюджванне нелегальнай літаратуры. Памерла 31 кастрычніка 1915 года ў Петраградзе.

Сям'я Муж - Віктар Паўлавіч Краніхфельд, па бацькавай лініі з абруселага нямецкага роду, унук купца першай гільдыі Івана (Іагана) Краніхфельда, сын пінскага міравога суддзі Паўла Іванавіча Краніхфельда. Брат пісьменніка і літаратурнага крытыка Уладзіміра Паўлавіча Краніхфельда.

Дачка – Лідзія Віктараўна Краніхфельд, нарадзілася ў Якуцкай вобласці.

Спасылкі Катэгорыя:Нарадавольцы Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:Памерлі ў 1915 годзе Катэгорыя:Памерлі 31 кастрычніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў Навагрудку Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1859 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 3 чэрвеня

Катэгорыя:Эсэры Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Катэгорыя:Ссыльныя рэвалюцыянеры