Гендарная дысфарыя — стрэс, які чалавек адчувае з-за несупадзення паміж сваёй гендарнай ідэнтычнасцю і полам, прыпісаным пры нараджэнні. Людзі з гендарнай дысфарыяй, як правіла, трансгендарныя. Ранейшы дыягназ «расстройствы гендарнай ідэнтычнасці» быў перайменаваны, каб пазбавіцца стыгмы, павязанай з тэрмінам «расстройства».

У МКХ-11 увесь блок F64 «расстройствы палавой ідэнтыфікацыі» заменены на новы дыягназ «гендарная неадпаведнасць». Расстройствы гендарнай ідэнтычнасці і транссэксуальнасць аб’яднаныя ў адзін дыягназ і перанесеныя ў раздзел «станы, якія адносяцца да сексуальнага здароўя». Такім чынам, гэты стан болей не адносіцца да псіхічных расстройстваў.

Гендарная дысфарыя можа мець розныя прычыны, знешнія праявы і цягласць. Калі фізічны выгляд ці паводзіны мужчыны ці жанчыны адпавядаюць гендарным нормам, гэта часта называюць гендарнай некамфорнасцю. Самая глыбокая форма дысфарыі — транссексуальнасць, калі чалавек цалкам адмаўляе свой прыпісаны пры нараджэнні пол і дабіваецца яго змены, уключаючы адпаведны шэраг аперацый, гарманальную тэрапію, змену гендарнага маркера ў пашпарце і г.д.

Крыніцы

Катэгорыя:Гендар Катэгорыя:Трансгендарнасць