20 лістапада 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў «Акт аб празрыстасці файлаў Эпштэйна», які абавязвае Міністэрства юстыцыі апублікаваць на працягу 30 дзён «усе незасакрэчаныя запісы, дакументы, паведамленні і матэрыялы расследаванняў» па справе Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў прымусе непаўналетніх да заняцця прастытуцыяй. Публікацыя дакументаў таксама павінна ахопліваць інфармацыю пра яго смерць ў турме ў 2019 годзе. Апроч таго, закон забараняў утойваць матэрыялы праз шкоду рэпутацыі або палітычнай адчувальнасці. Згодна з актам, міністр юстыцыі мае права перашкаджаць публікацыі звестак, якія могуць перашкодзіць актыўнаму расследаванню або крымінальнаму пераследу. Са слоў Трампа, публікацыя адкрые звесткі пра сувязі Эпштэйна з буйнымі фігурамі Дэмакратычнай партыі, уключаючы экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана, былога кіраўніка Мінфіна Лары Самэрса, заснавальніка LinkedIn Рыда Хофмана, лідара дэмакратычнай меншасці ў Палаце прадстаўнікоў Хакіма ДжэфрысаФайлы Эпштейна 2025: что известно о досье, когда выйдут и кого касаются имена Клинтона и Трампа.
Раней, 18-га чысла, акт ухваліў Кангрэс ЗША. «За» прагаласавалі 427 членаў амерыканскага парламента.
Выконваючы закон, Міністэрства юстыцыі ЗША ў снежні 2025 года апублікавала першую партыю матэрыялаў, у студзені — другую. Агульны аб’ём апублікаванай інфармацыі — шэсць мільёнаў старонак. Частка рассакрэчаных файлаў пацвярджаюць сувязь Эпштэйна з шэрагам буйных палітыкаў і селебрыці. Сярод іх быў і сам Трамп. Некаторыя сведкі кажуць, што Эпштэйн і яго госці ўдзельнічалі ў рытуальных ахвярапрынашэннях і актах канібалізму. Імёны ўдзельнікаў не раскрываюццаВесь мир обсуждает файлы Эпштейна. Подробный разбор архива скандального финансиста-педофила.
Крыніцы
Катэгорыя:Джэфры ЭпштэйнКатэгорыя:Лістапад 2025 годаКатэгорыя:Падзеі 20 лістападаКатэгорыя:2025 год у ЗША