Рыгор Іванавіч Салманаў (; ) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай і Афганскай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Касімава Башкірскай АССР. У пачатку 30-х гадоў сям’я пераехала ва Уфу.

Скончыў 7-гадовую школу ў 1937 годзе, марыў стаць урачом-хірургам, але па патрабаванні бацькі ў тым жа 1937 годзе паступіў ва Уфімскі тэхнікум спажывецкай кааперацыі. Навучаючыся ў тэхнікуме, паступіў на рабфак медыцынскага інстытута. Завяршыць вучобу перашкодзіў нечаканы арышт бацькі. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1940 годзе працаваў галоўным бухгалтарам Пакроўскага райспажыўсаюза БАСР.

Прызваны на тэрміновую службу ў Чырвоную Армію ў 1940 годзе. Служыў на Далёкім Усходзе. З войскаў паступіў у Хабараўскае пяхотнае вучылішча, якое скончыў у лютым 1942 года.

Накіраваны на фронт у сакавіку 1942 года на пасаду камандзіра стралковага ўзвода ў складзе 50-й арміі Заходняга фронту. Затым ваяваў на нізавых камандных і штабных пасадах, скончыў вайну начальнікам аператыўнага аддзела штаба стралковага корпуса. У баях быў тройчы паранены. Ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, 1-м Беларускім і 2-м Беларускім франтах. Член ВКП з 1944 года.

Пасля вайны камандаваў батальёнам. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ ў 1950 годзе. Служыў на пасадах начальніка штаба стралковага палка, камандзіра стралковага палка, начальніка штаба дывізіі. З 1957 па 1962 гады камандаваў мотастралковай дывізіяй. У 1964 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, прызначаны першым намеснікам начальніка штаба ваеннай акругі. З 1967 года — камандуючы арміяй.

З 1969 года — камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі. З 1975 года — намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі СССР па баявой падрыхтоўцы. З 28 снежня 1978 па студзень 1984 года — камандуючы войскамі Забайкальскай ваеннай акругі.

У 1984—1986 гадах знаходзіўся ў Афганістане на пасадзе галоўнага ваеннага саветніка ва Узброеных Сілах Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Далей начальнік Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. З 1989 года — ваенны інспектар-саветнік групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР.

З 1992 года ў адстаўцы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8—10-га скліканняў. Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1971—1976 гадах. Член ЦК КПСС у 1981—1990 гадах.

Узнагароды Ордэн Леніна Тры Ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Тры ордэны Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені Медалі Савецкага Саюза Ордэны і медалі замежных дзяржаў

Спасылкі Салманов Григорий Иванович, генерал армии

Катэгорыя:Генералы арміі СССРКатэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га скліканняКатэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га скліканняКатэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га скліканняКатэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайнеКатэгорыя:Члены ЦК КПСС