Лукаш Баляслававіч Свірскі () — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі (1565—1593).

Біяграфія Належаў да княжацкага роду Свірскіх герба «Ліс». Сын Баляслава Міхайлавіча Свірскага. Меў брата Яна, які таксама займаў пасаду маршалка гаспадарскага.

Пачынаў службу як дваранін гаспадарскі і пісар віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага. З 1565 года атрымаў чын маршалка гаспадарскага. З 1568 года з'яўляўся дзяржаўцам (старастам) крэўскім. У 1570–1571 гадах змяніў Крэўскае староства на пасаду цівуна біржанскага. Як прадстаўнік ВКЛ падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года.

Актыўна набываў землі. У 1555 годзе купіў маёнтак Мікалаеўшчына ў Юрыя Осціка. Вёў судовыя спрэчкі за маёмасць з родным братам Янам і іншымі шляхцічамі. Быў каталіком, але пазней прыняў кальвінізм (як і большасць тагачаснай магнатэрыі ВКЛ).

Жонкай Лукаша Свірскага была Марына Мікалаеўна. У шлюбе нарадзілася сыны Лукаш, Крыштаф, Станіслаў, Міхаіл і дачка Ядвіга.

Крыніцы

Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Лукаш Баляслававіч