Чарлз Брокдэн Браўн (; ) — амерыканскі пісьменнік.
Адзін з першых прафесійных амерыканскіх пісьменнікаў. Як толькі выйшаў з беднасці, напісаў адзін за адным раманы «Віланд» (1798), «Артур Марвін» (1799), «Орманд» (1799), «Эдгар Хантлі» (1799). У іх ён развівае жанр папулярнага ў той час гатычнага рамана, акцэнтаванага на экзатычным і дзікім асяроддзі, што абуджае псіхалагічныя глыбіні і трымае чытачоў у напружанні. Пры гэтым Браўн выкаростоўваў менавіта амерыканскае асяроддзе. Ён драматызаваў навуковыя тэорыі, распрацаваў уласную тэорыю мастацкай літаратуры, быў прыхільнікам высокіх літаратурных стандартаў.
Яго называюць папярэднікам такіх рамантычных пісьменнікаў, як Эдгар Алан По, Герман Мелвіл, Натаніэл Хотарн.
Крыніцы
Літаратура Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]
Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША