Праіндаеўрапейцы, протаіндаеўрапейцы — носьбіты праіндаеўрапейскай мовы, якія жылі на прарадзіме індаеўрапейцаў згодна з курганнай гіпотэзай прыкладна ў 4000 г. да н. э. (6000 гадоў таму), падчас энеаліту і ранняга бронзавага веку.

Агульны для ўсіх індаеўрапейскіх народаў лексікон сведчыць пра тое, што гэта быў ваяўнічы качавы народ, які адным з першых прыручыў каня і выкарыстоўваў для перасоўвання на вялікія адлегласці павозкі спачатку на масіўных суцэльных, а пазней аблегчаных колах са спіцамі. Дзякуючы выкарыстанню такіх тэхналогій, як кола і калясніца, іх нашчадкі — індаеўрапейцы — змаглі засяліць вялізныя прасторы Еўразіі. Саманазва праіндаеўрапейцаў невядомая.

У рамках пануючай курганнай гіпотэзы з праіндаеўрапейцамі ў археагенетыцы атаясамліваюцца заходнія стэпавыя жывёлаводы.

Крыніцы

Літаратура

Kozintsev, Alexander. Proto-Indo-Europeans: The prologue // Journal of Indo-European Studies 47. 3-4 (2019): 1-88. Mallory, J.P. (1989), In Search of the Indo-Europeans: Language, Archaeology, and Myth, London: Thames & Hudson.

Катэгорыя:Качэўнікі Катэгорыя:Індаеўрапейскія народы Катэгорыя:Неаліт