Фелікс Ляховіч (), арганізацыйны псеўданім Suryn () — арганізатар філарэцкіх моладзевых саюзаў, высланец.Polski Słownik Biograficzny, T. XVI, s. 399.

Біяграфія Сын Юзафа.

У 1818-22 гг. вучыўся ў беластоцкай гімназіі і пачаў там дзейнасць у тайных саюзах, звесткі пра якія могуць быць не зусім дакладнымі, бо грунтуюцца амаль выключна на паказаннях следства. У 1820 г. Ляховіч стварыў у беластоцкай гімназіі пад кіраўніцтвам упаўнаважанага філарэтаў Міхала Рукевіча арганізацыю моладзі «Згодныя Браты» не менш як з 14 чалавек. Відаць, у пагадненні з Рукевічам Ляховіч перабраўся 1 верасня 1822 г. у Свіслацкую гімназію, дзе арганізаваў у кастрычніку таго ж года Саюз Згодных Братоў (26 асоб). Летам 1823 г. прыбыў у Беласток, дзе змоўніцкая праца часова аслабла. Пры дапамозе Рукевіча Ляховіч дамогся перайменавання Саюза згодных братоў у «Заран». Па вяртанні ў свіслацкую гімназію Ляховіч падобным чынам рэарганізаваў мясцовую змоўніцкую групу і ўзначаліў усіх «Заран».

29 чэрвеня 1824 г. скончыў гімназію і выехаў у Кобрын як настаўнік у доме палкоўніка Балбекава. У 1824/5 гг. былі створаны тры далейшыя звёны змоўніцкай арганізацыі, а менавіта: Таварыства Вайсковых Сяброў, цывільная арганізацыя «Згода» і моладзевая арганізацыя «Заране». Ляховіч, як выглядае, не цалкам падтрымаў новую арганізацыйную структуру, і, як сцвярджалася на следстве, свіслацкія Заране адмовіліся ад залежнасці ад «Згоды». Гэта выклікала аслабленне змоўніцкай працы, асабліва ў Вільні, дзе паўстала трэцяя пляцоўка «Заран». Калі ў кастрычніку 1825 г. Ляховіч прыехаў у Вільню з мэтай пачаць навучанне аднавіць дзейнасць змовы «Заран», ён неўзабаве быў арыштаваны. Даючы паказанні ў красавіку 1826 г., Ляховіч прадставіў «Заран» як выхаваўча-філантрапічную арганізацыю, якая не мае палітычнага характару, а на следстве, якое вялося з ліпеня 1826 г. да лютага 1827 г., узяў на сябе цалкам адказнасць за арганізацыю «Заран». На прапанову Следчай камісіі, зацверджаную Мікалаем Навасільцавым і вялікім князем Канстанцінам, Ляховіча прысудзілі да 6 месяцаў крэпасці, а затым да прымусовай вайсковай службы ў чыне радавога без права на прасоўванне на працягу двух гадоў, а таксама да аплаты судовых выдаткаў.

Ляховіч пасля паўгадовага знаходжання ў Бабруйскай крэпасці быў адасланы на Каўказ у 42-і ягерскі полк. Прайшоў у 1829 г. турэцкую кампанію, атрымаўшы срэбны медаль; у 1831, 1833-4 і 1837 гг. ваяваў супраць каўказскіх горцаў і Шаміля. У гэтых кампаніях паступова дасягнуў чыну унтэр-афіцэра (1833), харунжага (1836) і паручніка (1840). У 1842 г. падаў у адстаўку і вярнуўся на радзіму. Нейкі час выконваў абавязкі наглядчыка акцызу Оўруцкага павета, затым быў перакладчыкам Валынскага Шляхецкага сходу ў Жытоміры, дзе жыў і працаваў да канца жыцця. У 1859 г. заснаваў Таварыства Земляробча-Прамысловай Узаемадапамогі. Памёр у Жытоміры 3 снежня 1878 г.

Крыніцы

Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Заране