Анатоль Лазар, таксама вядомы як Вецер Механічны (Wiecier Mechaniczny, WM) () — беларускі дызайнер, графік, рэкламіст, выдавец і культурны менеджар.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 1976 года ў Станькаве Дзяржынскага раёна. У сям’і была вялікая гаспадарка, конь і некалькі кароў, што вымагала ад усіх штодзённай працы. Падлеткам пачаў працаваць рабочым-стругальшчыкам на заводзе ў Дзяржынску. У 1994 годзе пераехаў у Мінск, працаваў прадаўцом газет у прыгарадных электрычках.

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці фінансіст. Вучыўся ў брытанскім . Працаваў начальнікам аддзела маркетынгу ў буйной міжнароднай кампаніі, потым кіраўніком кампаніі ў Кіеве і Маскве.

Быў партнёрам і кіраўніком мінскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга» (adliga.com).

Захапляецца прыродай і садоўніцтвам, стварыў уласны парк і сад, дзе вырошчваў грэцкія арэхі. Перад 2019 годам, пасля перанесенай хірургічную аперацыі з пагаршэннем стану здароўя, канчаткова пераехаў жыць на вёску.

У студзені 2021 года затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) афіцыйна для праверкі выплаты падаткаў. 11 верасня 2022 года, з вёскі дзе тым часам жыў, дастаўлены ў Мінскае РУУС і затрыманы, падчас ператрусу ў доме забраны камп’ютар і тэлефон. Асуджаны па адміністрацыйнай справе за «хуліганства» (паводле афіцыйнай версіі — за хуліганскія дзеянні ў будынку РУУС). Адбыў на Акрэсціна 15 сутак і выйшаў на свабоду 26 верасня 2022 года.

У канцы 2022 года пераехаў Польшчу. Жыве ў Варшаве, працягвае прафесійную дзейнасць, мае планы аднавіць дызайн-студыю «Адліга».

Дзейнасць

У 2003 годзе быў сузаснавальнікам і потым выдаўцом музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў» (tuzin.fm). Праект быў цалкам валанцёрскім, займаўся арганізацыяй канцэртаў, музычных прэмій, выпускам кампакт-дыскаў і рэалізацыяй сумесных праектаў з замежнымі выканаўцамі (у тым ліку «Воплі Відаплясава», «Здоб шы здуб», «Смысловые галлюцинации»).

У 2024 годзе ўдзельнічаў у журы Прэміі імя Міхаіла Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку.

Творчасць

Асноўныя кірункі творчай дзейнасці:

Кніжная графіка: распрацоўка афармлення, вёрстка і дызайн вокладак. Сярод значных твораў — афармленне беларускіх выданняў кнігі «Палёт над гняздом зязюлі» Кена Кізі, «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Знак бяды» Васіля Быкава, а таксама дакументальнай кнігі «(Не)расстраляныя» (укладальнік Сяргей Будкін). Мультымедыя: праца над відэакліпамі, у прыватнасці для гурта «Ляпіс Трубяцкі». Графічны дызайн: стварэнне папулярнага мастацкага календара «Не маўчы па-беларуску» (аўтарка малюнкаў — Дар’я Мандзік, выдавец — кампанія «Будзьма беларусамі!»)Не маўчы па-беларуску [Выяўленчы матэрыял] : Будзьма беларусамі! : каляндар на 2015 год / малюнкі Мандзік Дар’я; дызайн Лазар Анатоль . — Мінск, 2014. — 13 л., уключаючы вокладку : каляр. афсет.. Аўтар серыі сатырычных малюнкаў для футболак, у тым ліку серыі «Зомбі ў Мінску».

Творчая філасофія грунтуецца на прынцыпе «беларускага фільтра», дзе прадукты дызайну ствараюцца з улікам беларускай рэчаіснасці для мясцовага спажыўца.

Прызнанне

Прэмія імя Міхаіла Анемпадыстава (2022) у намінацыі за найлепшую кніжную вокладку (кніга «(Не)расстраляныя»).

Крыніцы

Спасылкі