Макбет () — п’еса, адна з найбольш вядомых трагедый Уільяма Шэкспіра. П’еса, аддалена заснаваная на гісторыі рэальнага шатландскага караля Макбета, часта ўяўляецца архетыпічнай гісторыяй пра небяспеку празмернай прагі ўлады і здрады сябрам. Па-беларуску выйшла ў перакладзе Лявона БаршчэўскагаМакбет / Шэкспір Ўільям; пераклад з англійскай і прадмова Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 96 с. — (Драматургі свету).. У 2006 годзе адбылася прэм’ера спектакля на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і 2010 годзе опера на сцэне абноўленага Тэатра оперы і балета, у 2014 годзе пастаўлены спектакль на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
20 красавіка 1610 года — згадка ў дзённіку астролага Саймана Формана (памёр у 1611) наведвання спектакля «Макбет» у тэатры «Глобус». П’еса, хутчэй за ўсё, напісана і пастаўлена ў 1606 годзе. Макбет — Рычард Бёрбедж. 1664 г. — адаптацыя Уільяма Давенанта (з элементамі оперы, музыка Мэцью Лока, потым Джона Эклеса, потым Рычарда Леверыджа). 1786 год — першая пастаноўка «Макбета» Джонам Кемблам і выданне ягонага эсэ «Нанова абдуманы „Макбет“: адказ на асобныя заўвагі наконт асобных персанажаў Шэкспіра».
Беларускія пераклады Макбет / Шэкспір Ўільям; пераклад з англійскай і прадмова Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2023. — 96 с. — (Драматургі свету).
Катэгорыя:Трагедыі Шэкспіра