Абу́хава — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Высокаўскага сельсавета.
У пачатку 20 стагоддзя ў Высоцкай воласці Аршанскага павета, 39 двароў, 267 жыхароў. Вёсцы належалі 303 дзесяціны зямлі. У 1923 годзе — 257 жыхароў. Існавала працоўная школа 1-й ступені, у якой настауніца М.К. Мартусевіч вучыла 20 дзяцей. Пры школе была бібліятка з 47 кніг. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоны меліяратар». Працавала кузня. У 1969 г. 72 двары, 320 жыхароўПамяць. Орша. Аршанскi раён : у 2 кнiгах : гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Кн. 2. Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. С. 488.. На 1.1.1998 г. 138 двароў, 348 жыхароў. У 2019 г. 221 чалавек.
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шапкаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 1972 года — у склад Высокаўскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)., да 21 верасня 1987 года — у склад Межаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Размешчана за 8 км на поўнач ад Оршы. Побач вёсцы праходзіць аўтадарога Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль M1).
Гісторыя У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.
Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна