Іван Юр’евіч Заслаўскі () — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь заслаўскі з дынастыі Гедзімінавічаў.

Належаў да заслаўскай галіны Гедзімінавічаў (нашчадкі Яўнута Гедзімінавіча). Сын князя Юрыя Васілевіча Заслаўскага.

Кіраваў Заслаўскім княствам. Быў прызначаны ваяводам менскім (1468—1473) і віцебскім (1485). Таксама атрымаў у пажыццёвае валоданне Мсціслаўскае княства пасля смерці Івана Юр’евіча Мсціслаўскага ў 1486 годзе.

Праваслаўны. Быў жанаты з Аленай Фёдараўўнай, вядома пра іх сямёра дзяцей.

Вядомасць атрымалі: Багдан, намеснік менскі (з 1499). Міхаіл, князь мсціслаўскі (1499—1514, 1515—1529), намеснік віцебскі (1495). Фёдар, намеснік віцебскі (1492), браслаўскі (1494—1499) і аршанскі (1501—1538).

Крыніцы

Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Ваяводы менскія Іван Юр’евіч