Сярге́й Васі́левіч Ба́біч (нар. Столін, Брэсцкая вобласць) — беларускі супрацоўнік органаў унутраных спраў. Начальнік Упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама (з 2020 года). Падпалкоўнік міліцыі.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Столін Брэсцкай вобласці.
Службу ў органах унутраных спраў пачаў у 2003 годзе. У кастрычніку 2003 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы (ДПС) 4-га спецўзвода спецыяльнага падраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
У далейшым праходзіў службу на пасадах інспектара па вышуку, а таксама інспектара аддзялення аналізу, планавання і кантролю аддзела інфармацыйна-аналітычнай працы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
У 2013 годзе быў прызначаны намеснікам начальніка аддзела ДАІ Цэнтральнага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў (РУУС) горада Мінска. У 2015 годзе ўзначаліў гэты аддзел.
У 2018 годзе працягнуў службу на пасадзе намесніка начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні.
У верасні 2019 года ўзначаліў спецыяльнае падраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» МУС Рэспублікі Беларусь.
30 сакавіка 2020 года прызначаны начальнікам Упраўлення ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама. У гэты ж дзень у актавай зале Маскоўскага РУУС асабоваму складу дарожнай міліцыі яго прадставіў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў. Новаму кіраўніку была пастаўлена задача па распрацоўцы і ўкараненні новых форм і метадаў прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму.
У маі 2026 года ў выніку расследавання незалежных медыя стала вядома, што Сяргей Бабіч набыў дом у эксперыментальным катэджным пасёлку Новая Аколіца пад Мінскам, які першапачаткова ўзводзіўся дзяржавай як арэнднае жыллё. Паводле апублікаваных даных, начальнік мінскай ДАІ аформіў на катэдж іпатэку пры дапамозе структур МУС з тэрмінам выплат на 15 гадоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Століне Катэгорыя:Міліцыянеры Беларусі Катэгорыя:Начальнікі ДАІ Беларусі Катэгорыя:Падпалкоўнікі міліцыі (Беларусь)