Eleanor Rigby (, Э́лінар Ры́гбі) — песня англійскага рок-гурта The Beatles, напісаная Полам Мак-КартніБарри Майлз «Пол Маккартни: Много лет назад» (1997), стр. 281.. З двайным струнным квартэтам пад кіраўніцтвам Джорджа Марціна і цудоўным тэкстам на тэму адзіноты песня працягнула эпоху карэнных змен у творчасці гурта, якая пачалася пасля выпуску альбома Rubber Soul. «Eleanor Rigby» стала адным з найбольш наватарскіх твораў «The Beatles»: нечаканая тэматыка, сюжэт, стылістыка, аранжыроўка на многія гады задалі стандарт развіцця ў папулярнай музыцыФакты пра песню «Eleanor Rigby» на сайце music-facts.ru. У кампазіцыі спалучыліся баладная мелодыя, суровы маршавы поступ і водгулле царкоўнай паліфонііФрагмент з артыкула «Стилевые метаморфозы рока или путь к "третьей" музыке» . У 1966 годзе песня атрымала прэмію «Грэмі» ў намінацыі за «Лепшы вакал у стылі рок-н-рол (мужчынскі ці жаночы)», а ў 2004 годзе «Eleanor Rigby» заняла 137 месца ў спісе «500 найвялікшых песень усіх часоў паводле часопіса Rolling Stone».
Кампазіцыя апавядае гісторыю самотнай дзяўчыны і святара. Героі песні — глыбока самотныя людзі, лёсы якіх пераплятаюцца, толькі калі дзяўчына памірае ў царкве, дзе прапаведуе святар. Не выключана, што персанажы гэтай песні з'яўляюцца ўсяго толькі зборнымі вобразамі, а не канкрэтнымі людзьмі.
«Eleanor Rigby» згадваецца ў некаторых кнігах пра класічную музыку, дзе прызнаецца, што яна мала ў чым саступае многім песням вялікіх кампазітараў мінулага. Кампазітар Говард Гудал кажа пра яе: «Ашаламляльнае перакліканне бездакорных мелодый, з якім у гісторыі еўрапейскай музыкі, магчыма, можа параўнацца толькі Моцарт», «адна з нямногіх спроб выратавання заходняй музычнай сістэмы» ад «шматгадовай эпідэміі авангарду», «гарадская версія трагічнай балады, напісаная на аснове дарыйскага ладу».
Гісторыя стварэння Як і з многімі песнямі, напісанымі Полам Мак-Картні, ідэя стварэння «Eleanor Rigby» з'явілася ў яго падчас ігры на фартэпіяна. Першапачатковай назвай кампазіцыі было «Miss Daisy Hawkins». Мак-Картні заўважыў гэтае імя ў вітрыне і пачаў напяваць ягоИнтервью с участниками «The Beatles» (Воспоминания о 1966) на сайце letitbeat.narod.ru. Затым ён змяніў яго на «Eleanor Rigby», была прыдумана першая фраза, з якой ён і прыйшоў да Ленана. Сваімі ўспамінамі пра стварэнне гэтай кампазіцыі музыкант падзяліўся ў інтэрв'ю 1966 года, у якім сказаў:
Я напісаў «Eleanor Rigby», калі жыў у Лондане і ў падвале ў мяне стаяла фартэпіяна. Я падоўгу сядзеў там, і вось аднойчы я амаль без мэты перабіраў клавішы і раптам знайшоў цудоўны акорд, на які клаліся словы: «Тра-та-та-та… збірае рыс у царкве пасля вяселля…» Думка пра чалавека, які збірае рыс пасля вяселляПаводле англійскай традыцыі, маладых прынята асыпаць рысам у знак пажадання дабрабыту., кранула мяне, пацягнула за сабой думку пра «самотных людзей». Я не адразу здолеў выбраць імя, я заўсёды стараўся выбіраць мілагучныя імёны. Я перабіраў свае старыя школьныя фатаграфіі, згадваў імёны, і ўсе яны гучалі як Джэймс Стрынгфелаў, Грэйс Пендлтан. А калі чытаеш раманы, там герояў завуць як-небудзь накшталт Джэймс Тэрберы. Гэта несапраўдныя імёны. Таму я стараўся выбраць для гэтай мелодыі імя, якое гучала б па-сапраўднаму і адпавядала б усёй ідэі песні.
У якасці крыніцы імені Мак-Картні ўказваў на актрысу Элінар Брон (), якая здымалася разам з «The Beatles» у фільме 1965 года «На дапамогу». Рыгбі было ўзята з назвы віннай крамы ў Брыстолі Rigby & Evens Ltd, куды ён зайшоў, чакаючы Джэйн Эшэр з рэпетыцыі. У 1984 годзе Мак-Картні ўспамінаў:
Мне проста спадабалася гэтае імя. Я шукаў нешта, што гучыць натуральна. «Элінар Рыгбі» гучала натуральна. Клянуся, я думаў, што менавіта так я і прыдумаў Элінар Рыгбі. Я выразна памятаю, як выбраў імя Элінар, а потым шукаў праўдападобнае прозвішча, брыў у раёне прыстані ў Брыстолі і нарэшце ўбачыў яго на шыльдзе крамы. Але аказалася, што на Вултанскіх могілках, дзе мы часта бывалі з Джонам, ёсць магіла нейкай Элінар Рыгбі. У некалькіх ярдах справа ад магілы чалавека па прозвішчы Мак-Кензі. Альбо гэта чыстае супадзенне, альбо яны ўсплылі ў маёй падсвядомасці міжволі. Хутчэй за ўсё, справа ў маёй падсвядомасці, бо я не раз брыў сярод магіл разам з Джонам. Там мы часта загаралі і, здаецца, курылі. Значыць, умяшанне падсвядомасці цалкам магчымае — па-іншаму вытлумачыць гэта я не магу. Я не ведаю, у чым тут справа. Супадзенне азначае адпаведнасць дзвюх рэчаў. Мы пакладаемся на яго як на тлумачэнне, але гэта проста назва з'явы і не болей за тое. А што датычыцца прычын, з якіх узнікаюць супадзенні, іх, верагодна, наш бездапаможны мозг ахапіць не ў сілах.
«The Beatles» скончылі працу над песняй у памяшканні музычнага пакоя Джона Ленана ў яго доме, размешчаным у . Джон Ленан, Джордж Харысан, Рынга Стар і іх агульны сябар Піт Шотан праслухалі незавершаны варыянт твора Мак-Картні, які музыкант выканаў на фартэпіяна, і пасля гэтага ўнеслі свае аўтарскія ідэі ў кампазіцыю. Так, Рынга Стар прапанаваў дадаць да песні радок «Піша словы да сваёй пропаведзі, якую ніхто не пачуе, бо ніхто не прыходзіць». Шотан настойліва рэкамендаваў замяніць пачатковае імя святара (айцец Мак-Картні), каб слухачы не прынялі выкарыстанне за сувязь з членамі сям'і Мак-КартніСтыў Цёрнэр «Запіс цяжкага дня: Гісторыя за кожнай песняй The Beatles» (1994), с. 104—105.. Цікава, што некаторыя даследчыкі творчасці гурта мяркуюць, што прататыпам айца Мак-Кензі з'яўляецца «айцец Том Мак-Кензі», які прыслужваў у Мемарыяльнай зале Нортыджа (графства Чэшыр). Вобраз каталіцкага пастара, святога айца Мак-Кензі, лічаць праявай недаверу да каталіцтва. Вобраз старога бамжа, які корпаецца ў смеццевых баках, з першапачатковага варыянта, паводле Мак-Картні, мог ускладніць песню і быў заменены на святара Мак-Кензі.
Не ведаючы, як скончыць песню, Мак-Картні прыслухаўся да ідэі сябра гурта Піта Шотана, які прапанаваў скончыць песню смерцю Элінар Рыгбі. Нягледзячы на тое, што Ленан не падтрымаў гэтай ідэі, Мак-Картні ўсё ж выкарыстаў ідэю Шотана і пазней прызнаваў, што ўнёсак Піта ў дадзеную кампазіцыю быў відавочны.
Песні часта прыпісваюць тытул элегіі самотных людзей або гістарычнай хронікі пасляваеннага жыцця ў Вялікабрытаніі.
Запіс песні «Eleanor Rigby» не мае нічога агульнага з агульнапрынятымі стандартамі поп-музыкі. Гэта адна з рэдкіх работ гурта, у якой ніводны з яе ўдзельнікаў не быў задзейнічаны ў запісе інструментальнай часткі кампазіцыі. У гэтым запісе музыканты выступілі толькі ў ролі вакалістаў. Вядучы вакал ажыццявіў сам аўтар песні Пол Мак-Картні, а гарманічны — Джон Ленан і Джордж ХарысанІэн Макдональд (2005), с. 203—205.. У песні «Eleanor Rigby» гучаць толькі струнныя (4 скрыпкі, 2 альты, 2 віяланчэлі) і вакал. Аўтар аранжыроўкі — Джордж МарцінФрагмент из статьи «Band on the Run: Аранжировка или кашу маслом не испортишь» на сайте guitar.ru. Збольшага інструменты «пацеснены» — то-бок, яны служаць двума струннымі квартэтамі з двума інструментамі, кожны з якіх выконвае сваю ролю ў квартэце. Мікрафоны былі пастаўлены блізка да інструментаў, каб дасягнуць больш яскравага і пачуццёвага гуку. Джордж Марцін таксама настаяў на тым, каб струнныя гралі без вібрата. Марцін зрабіў дзве версіі запісу, у адной з якіх прымяніў яго, а ў другім не. Ідэя Мак-Картні выкарыстаць скрыпічнае суправаджэнне, магчыма, была навеяна інтарэсам да творчасці італьянскага кампазітара Антоніа Вівальдзі. Джон Ленан таксама неаднаразова падкрэсліваў свой унёсак у песню:
Дзіця Пола, якому я дапамог атрымаць адукацыю… Ідэя скрыпічнага суправаджэння належала Полу. Яго сяброўка Джэйн Эшэр пазнаёміла яго з музыкай Вівальдзі, і гэта было вельмі карысна.
Песня «Eleanor Rigby» была запісана 28 красавіка 1966 года ў студыі «Эбі-Роўд» № 2 і скончана 6 чэрвеня ў студыі № 3. Усяго было зроблена 15 дубляў запісуМарк Льюісан (1988), с. 77, 82..
Прадзюсар і аранжыроўшчык гурта Джордж Марцін у сваёй аўтабіяграфіі «Усё, што табе патрэбна, — гэта вушы» сцвярджае, што менавіта ён настаяў на аб'яднанні дзвюх вакальных частак, паколькі разам яны паспяхова ўтвараюць кантрапункт.
Альбом быў выпушчаны адначасова ў двух варыянтах — мона і стэрэа. У арыгінальным стэрэаміксе голас Мак-Картні гучыць толькі ў правым канале асноўнай тэмы песні, у суправаджэнні струннага квартэта, змяшанага ў адзін гукавы тракт. У монаміксе і мона-LP паказана больш збалансаванае гучанне. У версіях, якія ўвайшлі ў альбомы Yellow Submarine и Love, песня прадстаўлена ў даволі блізкім да арыгіналу выглядзе, аднак гучанне «больш сучаснае». Пасля «Eleanor Rigby» без якога-небудзь пераходу гучыць гітарны акампанемент з песні Julia (альбом The Beatles)Рэцэнзія на альбом «Love» на сайте guitar.ru. Пры гэтым, на яго фоне чуваць атмасферныя электронна-шумавыя гучнасці. Першы дубль песні, без суправаджэння струннага квартэта, быў уключаны ў кампіляцыю Anthology 2.
Выпуск Eleanor Rigby была выпушчана 5 жніўня 1966 года. Яе выпуск адбыўся адначасова з выпускам альбома Revolver («Б»-бок сінгла — Yellow Submarine) пад лэйблам «Parlophone» у Вялікабрытаніі і «Capitol» у ЗШАЛьюісан (1988), с. 200..
Песня чатыры тыдні запар займала пазіцыю № 1 у спісе брытанскіх хіт-парадаўМакдональд (2005), с. 203-205., аднак у хіт-парадах Амерыкі здолела дасягнуць толькі адзінаццатай пазіцыіУолгрын (1982), с. 48..
Гістарычныя факты
У 80-х гадах на могілках, што прылягаюць да Царквы Святога Пятра ў Ліверпулі, была знойдзена магіла Элінар Рыгбі, у некалькіх ярдах ад якой знаходзілася магіла нейкага Мак-Кензі«Анталогія The Beatles» (2000), с. 208.. Сапраўдная Элінар Рыгбі нарадзілася ў 1895 годзе, была замужам за чалавекам па імені Томас Вудс і пражыла сваё жыццё ў Вултане — прыгарадзе Ліверпуля. Элінар памерла 10 кастрычніка 1939 года ва ўзросце 44 гадоў. Ці стала пахаваная тут Элінар крыніцай натхнення для напісання песні, дагэтуль невядома, але яе надмагілле стала месцам паломніцтва паклоннікаў творчасці The Beatles, якія прыязджаюць у Ліверпуль. У снежні 1982 года ў Ліверпулі на Стэнлі Стрыт, непадалёк ад Мэцью-стрыт, усталяваны помнік — статуя Элінар Рыгбі, жанчыны, якая самотна сядзіць на лаве. Гэтае месца стала нязменным сімвалам самотных людзей усяго свету. На шыльдзе побач са статуяй выбіта прысвячэнне: Eleanor Rigby. «All the lonely people …» ().
У кліпе 1995 года на песню Free as a Bird у адным з кадраў паказаны магіла Элінар і фігура святара Мак-Кензі, якая аддаляецца ад яе.
У запісе ўдзельнічалі Пол Мак-Картні — вакал Джон Ленан — гарманічны вакал Джордж Харысан — гарманічны вакал Тоні Гілберт — скрыпка Сідні Сакс — скрыпка Джон Шарп — скрыпка Юрген Хес — скрыпка Стэфен Шынглз — альт Джон Андэрвуд — альт Дэрэк Сімпсан — віяланчэль Норман Джонс — віяланчэль Джордж Марцін — прадзюсар, аранжыроўшчык Джэф Эмерык — інжынер
Кавер-версіі
Студыйныя версіі
Агулам было выпушчана каля 61 кавер-версіі песні, сярод іх:
Версія 1967 года Джоан Баэз, якая ўвайшла ў альбом спявачкі Joan. Версія Рэя Чарльза, выпушчаная сінглам, увайшла ў альбом музыканта A Portrait of Ray (1968). Версія Арэты Франклін для альбома This Girl’s in Love with You (1970), якая выйшла сінглам. Італьянскі спявак і кінаакцёр Адрыяна Чэлентана ў 1986 годзе запісаў версію кампазіцыі на італьянскай мове, якая ўвайшла ў яго альбом I miei americani 2. Рок-гурт Kansas запісаў песню, якая ўвайшла ў альбом 1998 года Always Never the Same. Гурт Pain зрабіў запіс гэтай песні, якая ў далейшым увайшла ў альбом музыкантаў 2002 года Nothing Remains the Same. Гітарыст гурта Twisted Sister Эдзі Ахеда запісаў кавер-версію песні для свайго сольнага альбома 2006 года Axes 2 Axes. Піцерскі гурт Animal Jazz выканаў песню на сінгле 2003 года «15». У 2012 годзе маскоўскі гурт «Слот» прыняў удзел у праекце Let it Beatles, запісаўшы песню Eleanor Reagby.
«Жывыя» выкананні The Supremes выканалі песню, уключыўшы яе ў адно са сваіх канцэртных папуры разам з гуртом The Temptations.
Семплы