Андрэ́ Мазо́н (; 7 верасня 1881, Парыж, Францыя — 13 ліпеня 1967, Парыж, Францыя) — французскі філолаг-славіст. Член Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (1941), замежны член Акадэміі навук СССР (1928), іншых замежных акадэмій.

Біяграфія Вучыўся ў Сарбоне і Пражскім універсітэце. У 1909—1914 гадах працаваў у Інстытуце жывых усходніх моў. У 1905—1908 гадах — выкладчык французскай мовы Харкаўскага ўніверсітэта, у 1919—1923 — прафесар славянскай філалогіі Страсбурскага ўніверсітэта, у 1924—1951 — прафесар славянскай філалогіі Калеж дэ Франс, у 1937—1959 — ганаровы прэзідэнт Інстытута славянскіх даследаванняў Парыжскага ўніверсітэта, у 1958—1967 — віцэ-старшыня Міжнароднага камітэта славістаў. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар часопіса «Revue des études slaves» («Часопіс славянскіх даследаванняў», з 1921).

Выбраныя працы 1908 — «Марфалогія трыванняў рускага дзеяслова» («Morphologie des aspects du verbe russe») 1921 — «Граматыка чэшскай мовы» («Grammaire de la langue tchèque») 1923 — «Славянскія казкі паўднёва-заходняй Македоніі» («Contes slaves de la Macédoine sud-occidentale») 1936 — «Дакументы, славянскія казкі і песні паўднёвай Албаніі» («Documents, contes et chansons slaves de l'Albanie du sud») 1940 — «Слова аб палку Ігаравым» («Le Slovo d'Igor») 1943 — «Граматыка рускай мовы» («Grammaire de la langue russe»)

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі