Рабкі́ () — род птушак сямейства рабковых (Pteroclidae). Аб’ядноўвае 14 сучасных відаў, пашыраных у Афрыцы, Паўднёвай Еўропе і Азіі.

Апісанне

Прадстаўнікі роду маюць кароткую дзюбу, доўгія вострыя крылы і пераважна пясчаную, вохрыстую або бураватую афарбоўку, прыстасаваную да маскіроўкі на адкрытай сухой глебе.Самусенка Э. Р. Рабковыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 185. Ад саджаў адрозніваюцца тым, што пальцы ў іх не апераныя, хоць ногі апераны да пальцаў.

Рабкі насяляюць пераважна сухія адкрытыя ландшафты: стэпы, паўпустыні, пустыні і саванны. Кормяцца галоўным чынам насеннем і зялёнымі часткамі раслін, радзей — насякомымі. Трымаюцца чародкамі, гняздуюцца на зямлі; у кладцы звычайна 2—3 яйцы.

Віды Паводле сучасных міжнародных спісаў, у родзе 14 відаў:

Белабрухі рабок — Pterocles alchata; Pterocles namaqua; Чырванабрухі рабок — Pterocles exustus; Сенегальскі рабок — Pterocles senegallus; Чарнабрухі рабок — Pterocles orientalis; Pterocles gutturalis; Светлабрухі рабок — Pterocles coronatus; Pterocles decoratus; Pterocles burchelli; Pterocles personatus; Чарналобы рабок — Pterocles lichtensteinii; Pterocles bicinctus; Pterocles indicus; Pterocles quadricinctus.

Літаратура

Самусенка Э. Р. Рабковыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 185.

Спасылкі

Pteroclidae / Sandgrouse // World Bird Names.