Інэсэ Лайзанэ (; ) — латвійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны і грамадскі дзеяч, палітык.
Біяграфія Са школьных гадоў захаплялася тэатрам, вучылася ў тэатральнай студыі. У 1988—1992 гадах вучылася ў Латвійскай кансерваторыі на курсе тэатральных і кінаакцёраў. З 1990 года — актрыса Даўгаўпілскага тэатра.
Выканала шэраг роляў на тэатральнай сцэне, знялася ў кінафільмах «Maija un Paija» (1990) і «Дзіця чалавечае» (1991), тэлефільме «Emīls Dārziņš» і інш.
Працавала на тэлебачанні, у Даўгаўпілскім музычным вучылішчы кіравала тэатральнай групай.
У 2001—2009 гадах — дырэктар Даўгаўпілскага тэатра.
Палітык, сябра праўлення партыі Нацыянальнае аб’яднанне «Усё для Латвіі!» — «Айчыне і свабодзе/ДННЛ». Дэпутат 10, 11 і 12 Сеймаў Латвіі з 2010 года, займала пасаду старшыні камісіі па правах чалавека і грамадскіх справах у парламенце. Працавала Парламенцкім сакратаром у Міністэрстве культуры Латвіі. Член Латвійскага прафесійнага аб’яднання акцёраў.
З 2004 года выкладала ў Даўгаўпілскім універсітэце, з 2005 года — у Даўгаўпілскай гандлёвай школе. У 2008 годзе атрымала ступень бакалаўра права ў Даўгаўпілскім універсітэце.
Жыла ў Даўгаўпілсе. Яе муж — дырэктар Даўгаўпілскага тэатра Харыйс Петроцкіс, у сям’і расце дачка. Крыніцы
Катэгорыя:Актрысы Латвіі