Diena (латыш. Diena — Дзень) — штотыднёвая газета, адна з самых буйных газет па колькасці падпісчыкаў у Латвіі. Першы нумар газеты выйшаў 23 лістапада 1990 года.

Гісторыя Створана па рашэнні Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР, у якім большасць атрымалі прадстаўнікі Народнага фронта Латвіі (НФЛ), і Саветам міністраў Латвійскай ССР у 1990 годзе ў процівагу афіцыйным савецкім выданням, а таксама і газеце НФЛ «Атмода», якая пасля выбараў у Вярхоўны Савет заняла крытычнае стаўленне да ўлады.

З 1995 года ў газеце з’явіліся дадаткі TV Diena, Izklaide і SestDiena. У 1996 годзе газета стала поўнакаляровай, у 1997 годзе з’явіўся афіцыйны сайт у інтэрнэце. У 2000 годзе спынілася выданне адатку «У Сейме і Кабінеце міністраў».

У 2002 годзе суботні дадатак «SestDiena» стаў штотыднёвым часопісам для ўсёй сям’і. У 2003 годзе такія ж змены адбыліся з дадаткам «Izklaide». Увосень 2006 года, перад выбарамі 9-га Сейма, быў адкрыты палітычны партал vdiena.lv, які працягнуў працаваць і пасля выбараў.

У канцы 2006 года дзелавы дадатак «Lietišķā Diena» стаў асобным штотыднёвым часопісам. 23 лістапада 2007 года газета памяняла фармат з А2 (шырокафарматная газета) на А3 (таблоід).

10 красавіка 2008 года быў запушчаны партал навінаў diena.lv.

Галоўныя рэдактары Віктарс Даўгмаліс (Калныньш) (з 1990), Сармітэ Элэртэ (1992—2008).

Крыніцы

Катэгорыя:Газеты Латвіі