Луцыя Гару́та (; ) — латвійская піяністка і кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1962).

Біяграфія Пачала вучыцца ігры на фартэпіяна ў сямігадовым узросце ў Ота Фогельманіса, затым займалася ў Марыі Жылінскай, вывучала гармонію пад кіраўніцтвам Мікалая Алунана. Скончыла Латвійскую кансерваторыю па класах кампазіцыі ў Язэпса Віталса ў 1924 годзе і фартэпіяна ў Людмілы Гоманэ-Дамброўскай у 1925 годзе.

Працавала на Рыжскім радыё ў 1925-1926 гадах. Працягнула ўдасканальваць майстэрства ў Парыжы, вучылася ў Альфрэда Карто і Ізідора Філіпа па фартэпіяна, Поля Ле Флема па інструментоўцы і Поля Дзюка па кампазіцыі. Як салістка і акампаніятар давала шматлікія канцэрты ў Латвіі і за яе межамі. Затым, з прычыны хваробы, у значнай ступені пераключылася на заняткі кампазіцыяй.

З 1940 года выкладала тэорыю музыкі і кампазіцыю ў Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі, з 1973 года — прафесар.

Пахавана ў Рызе на Лясных могілках.

Крыніцы

Катэгорыя:Кампазітары Латвіі