«Tomorrow Never Knows» () — песня англійскага рок-гурта «The Beatles», напісаная ў асноўным Джонам Ленанам і прыпісваемая дуэту Ленан — Мак-Картні. Кампазіцыя была выпушчана ў жніўні 1966 года ў якасці заключнага трэка іх сёмага альбома «Revolver», хаця гэта была першая песня, запісаная для студыйніка. Песня азнаменавала радыкальны адыход ад мінулай творчасці «The Beatles», паколькі гурт цалкам выкарыстаў патэнцыял студыі гуказапісу, не задумваючыся пра ўзнаўленне вынікаў на канцэртах.
У запісе ўжываліся музычныя элементы, чужыя для поп-музыкі таго часу: канкрэтная, авангардная і электраакустычная музыка. У песні выкарыстоўваюцца розныя індыйскія інструменты, такія як тамбура і сітар. Кампазіцыя мае нестандартны тэмп ударных і з'яўляецца адзінай песняй гурта, якая запісана ў адной танальнасці. Частка вакалу Ленана падавалася праз калонку Леслі, якая звычайна выкарыстоўвалася для аргана Хаманда. Гітарныя партыі і эфекты ў песні гучалі задам наперад і адзначылі першае ўжыванне падобнага гучання ў музыцы, хаця бі-сайд «Rain», які гурт запісаў з ужываннем той жа тэхнікі, быў выпушчаны больш чым за тры месяцы да выхаду «Revolver».
«Tomorrow Never Knows» заклала асновы новага стылю — псіхадэліі: медытацыйнай, сюррэалістычнай музыкі, непрывычнай на слых, запісанай на аснове нетрадыцыйных гучанняўФакты о песне «Tomorrow Never Knows» на сайте music-facts.ru. У песні «Tomorrow Never Knows» апісваецца стан чалавека ў пэўнай сітуацыі (гаворка ідзе пра ўрокі незямнога сузірання, медытацыі) і даецца паняційнае вызначэнне гэтаму стану і перажываемаму пачуццю.А. С. Вагапов. Построчный перевод песен «Beatles». Плюсы и минусы // Издательский центр «Терра» Издательство С. В. Кознова 199 Эксперымент «Tomorrow Never Knows» атрымаў развіццё ў іншых песнях «The Beatles» («For No One», «Within You Without You»), а таксама ў запісах гуртоў «прота-арту», такіх як «The End» гурта «The Doors»Фрагмент из статьи «Стилевые метаморфозы рока или путь к „третьей“ музыке» .
«Tomorrow Never Knows» — адзін з самых ранніх эксперыментаў у сусветнай псіхадэлічнай музыцы і адзін з найбольш наватарскіх твораў «The Beatles». З яе крыху жудаснымі вакаламі, манатоннымі ўдарнымі і вусцішнымі гукавымі эскападамі, «Tomorrow Never Knows» стала канцавым выражэннем адкрыццяў і незвычайных метамарфоз, якія адбыліся з «The Beatles» пасля выхаду альбома «Rubber Soul». Джордж Марцін, прадзюсар «The Beatles», звычайна сціплы і нешматслоўны, назваў яе «танальнай паэмай — нешта накшталт сучаснага Дэбюсі»Фрагмент записи радиопередачи «С днём рождения, Джон!» (9 октября 2005) на сайце радыё «Аквариум».
Гісторыя стварэння Назва У тэксце гэтай песні яе непасрэдная назва не сустракаецца ні разу.
«Tomorrow Never Knows» — гэта чарговая сентэнцыя Рынга. Я даў гэтай песні настолькі дзіўную назву, бо крыху саромеўся ўласнага тэксту. Вось я і выбраў адно з выражэнняў Рынга — нешта накшталт «A Hard Day's Night», каб змякчыць філасофскі пафас вершаў.
Вяртанне музыкантаў у Лондан пасля іх першага візіту ў Амерыку ў пачатку 1964 года азнаменавалася для «The Beatles» інтэрв'ю для тэлекампаніі «BBC», у ходзе якога і была згадана гучная фраза Стара. У гэтым інтэрв'ю было сказана наступнае:
Пытанне: Рынга, я чуў, на цябе напалі на балі ў англійскім пасольстве. Гэта так? Стар: Не зусім. Проста хтосьці адрэзаў у мяне пасму валасоў. Пытанне: Можна паглядзець? У цябе яшчэ шмат засталося. Стар (паварочваючы галаву): Бачыце розніцу? На гэтым баку валасы даўжэйшыя. Пытанне: Што ж насамрэч здарылася? Стар: Не ведаю. Тады я проста размаўляў, даваў інтэрв'ю (вылучаючы голасам). Роўна так, як я раблю гэта цяпер. (Тым часам Ленан і Мак-Картні жартам дэманструюць, як яны стрыгуць валасы Стара) Стар: Мяне забалбаталі, азіраюся — вакол мяне 400 чалавек, і ўсе ўсміхаюцца. Што тут скажаш? Ленан: І што ты скажаш? Стар: Што заўтра, нам невядома.«The Beatles» даюць інтэрв'ю тэлекампаніі «BBC» 22 лютага 1964. «Інтэрв'ю "The Beatles"», Чак Аюб. Праверана 28 лютага 2009
У аснове гульні слоў Стара ляжыць англійская прыказка «Заўтра ніколі не надыдзе» ().
Запіс песні Ленан упершыню прадставіў песню астатнім удзельнікам гурта ў доме Браяна Эпстайна на Чэпел-стрыт у Белгравіі24 Чэпел-стрыт, Белгравія google.co.uk — праверана 27 кастрычніка 2007. Песня была цалкам пабудавана на акордзе до. Як вынікае з успамінаў Пола Мак-Картні, музыкант усур'ёз сумняваўся ў тым, што прадзюсар гурта Джордж Марцін паставіцца да песні станоўча. Кампазіцыя была напісана толькі на адным акордзе, што выклікала асцярогу ў няўхвальнай рэакцыі прадзюсара гурта. Неспакой Мак-Картні быў абумоўлены ў першую чаргу тым, што раней музыканты заўсёды ўжывалі ў песні тры акорды і часам мянялі іх у сярэдзіне песні. Аднак Джордж Марцін прыняў песню станоўча, заўважыўшы: «Вельмі цікава, Джон. Надзвычай цікава!» У адным са сваіх інтэрв'ю Марцін успамінаў:
«Tomorrow Never Knows» — сапраўднае наватарства. Джон хацеў дабіцца пачуцця жаху і нерэальнага гучання. Калі мы працавалі над арыгінальнай версіяй плёнкі, мы пачалі з манатоннага гучання тамбуры і вельмі тыповых для Рынга ўдарных.
Пры запісе песні «Tomorrow Never Knows» ён сказаў, што хацеў бы, каб яго голас гучаў, як у Далай-ламы, які распявае песнапенні на вяршыні ўзгорка. Я сказаў: «Паездка ў Тыбет будзе каштаваць нятанна. Можа, паспрабуем без яе?» Я цудоўна разумеў, што звычайнае рэха або рэверберацыя не падыходзяць, паколькі пры гэтым узнікне эфект крыху аддаленага голасу. А нам было неабходна мудрагелістае, металічнае гучанне. Калі я думаў пра Далай-ламу, мне ўяўляліся альпійскія ражкі і людзі з гэтымі… ну, карацей, крыху дзіўнымі галаўнымі ўборамі. Я не бываў на Тыбеце, але ўяўляў, як павінен гучаць голас, які нібы выходзіць з такога ражка. Я пагаварыў з гукаінжынерам Джэфам Эмерыкам, і ён падаў удалую думку. Ён сказаў: «Паспрабуем прапусціць яго голас праз дынамік Леслі, затым зробім гэта яшчэ раз і запішам нанава». Дынамік Леслі — вярчальны гучнагаварыцель ўнутры аргана «Хаманд», хуткасць яго вярчэння можна рэгуляваць ручкай на кансолі аргана. Прапусціўшы голас Джона праз гэтую прыладу і затым зноў запісаўшы яго, мы атрымалі нешта накшталт перарывістага эфекту вібрата — яго мы і чуем у песні «Tomorrow Never Knows». Не думаю, што раней хто-небудзь рабіў такое. Гэта была рэвалюцыйная песня для альбома «Revolver»Фрагмент интервью с Джорджем Мартином на сайте letitbeat.narod.ru.
Гарманічная структура песні пабудавана на гучанні індыйскай музыкі і заснавана на арганным пункце CБары Майлз (1997), с. 291—292. Песня пабудавана на адным акордзе, але ў яе структуры прысутнічае таксама дадатковы акорд з вышэйшай танальнасці, які змяняецца. Такім чынам, калі песня гучыць у танальнасці до-мажор, то ён пераходзіць у сі-бемоль мажор. У песні ўзнікае ланцуговая структура паўтору, якая сустракаецца ў архаічных ўзорах песеннага фальклору (А1 А2 А3 і г. д.). Яна базуецца на мадальнасці, тут ужываецца міксалідыйскі лад, настолькі любімы «The Beatles». Акрамя таго, прыём адваротнага запісу з дэфармацыяй натуральных гучанняў, уключэнне індыйскіх інструментаў (сітара і таблы), а таксама бурдон у басе і татальнае астыната — усё гэта стварае прысмак іррэальнасці, глыбокага пагружэння ў псіхадэлічны транс.
На асноўным кальцы, выкарыстаным пры запісе, былі запісаны крыкі і смех Пола Мак-Картні, пракручаныя ў адваротным кірунку, шматкроць скажоныя і накладзеныя адно на другое. Зараджанае ў магнітафон кальцо манатонна паўтарала адзін і той жа гук, які стаў ідэальным суправаджэннем для песні-мантры. Ідэю выкарыстаць кольцы Пол узяў з твора Карлхайнца Штокхаўзена «Gesang der Jünglinge» (ням. «Песні юнакоў») у жанры musique concrèteБоб Спіц. The Beatles: Биография(2005), с. 601. Па просьбе музыкантаў у песні быў таксама ўжыты рэдкі метад штучнага дабл-трэкінгу (ADT), пры якім, паводле Джорджа Марціна, «гукавая копія запускаецца з невялікім спазненнем або апераджэннем, у выніку чаго ствараецца эфект двайнога гучання».
Мак-Картні прапанаваў варыянт інструментальнага суправаджэння песні, прынёсшы ў студыю кольцы магнітафоннай плёнкі (над якімі ён працаваў у сваёй хатняй студыі на Мантэгю-сквер сумесна з Іэнам Сомервілам). «Пол і Іэн прыносілі мне свае петлі, як коткі прыносяць вераб'ёў. Я запускаў іх на розных хуткасцях, наперад і назад, і потым выхопліваў наўгад», — успамінаў Джордж Марцін. У «Tomorrow Never Knows» выкарыстана 16 такіх фрагментаўMartin Aston. Q magazine, #287 June 2010. Paul McCartney Special. McCartney: The Avant-Garde Years, pp 82-84, на якіх былі запісаны розныя гукі: аркестравы акорд сі-бемоль мажор; гукі флейты і скрыпак, прайграныя пры дапамозе мелатрона; скажоную электроннымі сродкамі партыю гітары, якая нагадвае гук сітара; адно з пазнейшых накладанняў на песню было зроблена пры дапамозе стужак, якія засталіся ад запісу сольнай партыі гітары для песні «Taxman». Сола было абрэзана, перавернута ў адваротным кірунку і запаволена на паўтона.
Кавер-версіі Песня неаднаразова перапявалася многімі выканаўцамі, напрыклад:
Джымі Хендрыксам у канцэртным альбоме «Bleeding Heart» пры ўдзеле Джыма Морысана (1968); Філам Колінзам у альбоме «Face Value» (1981); гуртом «King Crimson» на канцэртных выступах у Еўропе (2000); запіс «Tomorrow Never Knew Thela» (які адсылае і да іх «Thela Hun Ginjeet») пазней выйшаў на канцэртным зборніку «Heavy ConstruKction» (2000); гуртом «Oasis» (інструментальны ўступ да песні «Cigarettes & Alcohol» і сумеснае выкананне з Джоні Марам); Джуніёрам Паркерам (версія ўвайшла ў саўндтрэк да фільма «Дзіця чалавечае»); Джэдам Фэірам і Дэніэлам Джонстанам у альбоме «It's Spooky»; гуртом «The Grateful Dead» у канцэртным альбоме «Dick’s Picks Vol. 27»; гуртом «TNH» у альбоме «New Beatles Covers» (2008).
У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — вядучы дубляваны вакал, арган Хаманда, бубен і магнітафонныя стужкі Пол Мак-Картні — бас-гітара, барабаны, гітарны рэвербератар і магнітафонныя стужкі Джордж Харысан — сітар, тамбура, гітарны рэвербератар і магнітафонныя стужкі Рынга Стар — барабаны і магнітафонныя стужкі Джордж Марцін — расстроеннае фартэпіяна і магнітафонныя стужкі
Цікавыя факты пра песню Ленан хацеў, каб другую палавіну песні спявалі Далай-лама з тысячай тыбецкіх манахаў на горнай вяршыні, але тэхнічнае ажыццяўленне гэтай ідэі было крыху праблематычным, таму Ленану давялося спяваць самому. Розныя аўтары ўказваюць на розныя варыянты першапачатковай назвы песні. У кнізе Пітэра Браўна «Каханне, якое ты аддаеш» гэта «The Void», а ў даследаваннях Марка Льюісана (і Боба Спіца) — «Mark I»Боб Спіц (2005), с. 600.. «The Beatles» працягнулі падобныя эксперыменты з гучаннем у працы над кампазіцыяй «Carnival of Light»Выкарыстанне магнітафонных стужак у песні «Carnival of Light» . «Tomorrow Never Knows» стане першым студыйным запісам «The Beatles», які прагучыць у тэлесерыяле. За яе выкарыстанне стваральнікі серыяла «Вар'яты» выплацілі 250 тысяч долараў. Назва «Tomorrow Never Knows» паслужыла для назвы фільма пра Джэймса Бонда «Заўтра не памрэ ніколі» (): рабочай назвай было «Заўтра не хлусіць ніколі» (), аднак пасля выпадковай абдрукоўкі «dies» замест «lies» аўтары вырашылі захаваць канчатковы варыянт.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Акорды песні Артыкул пра песню «Tomorrow Never Knows» на сайце thishereboogie.com Псіхадэлічны рок 60-х на сайце press.uchicago.edu Нататкі Алана Полака пра песню «Tomorrow Never Knows»
Катэгорыя:Песні паводле алфавіта Катэгорыя:Песні The Beatles