Рэтардацыя (лац. retardatio — запаволенне, затрымка) — стылістычны прыём запаволення ў апісанні падзей або з'яў пры дапамозе устаўных сцэн, лірычных адступленняў, пейзажных замалёвак, разгорнутых характарыстык і інш.
Рэтардацыя часам узнікае ў разгорнутых сінтаксічных перыядах, дзе галоўны сказ разбіваецца на дзве часткі: першая знаходзіцца ў пачатку перыяду, а заключная — у канцы яго, а паміж імі ўстаўка. Гэта дапамагае завастрыць увагу чытача (слухача) твора на думцы, выказанай перш за ўсё ў галоўным сказе. Часам сэнсавыяўленчая роля рэтардацыі раскрываецца толькі ў канцы твора. Рэтардацыя можа ляжаць у аснове кампазіцыйнай будовы ўсяго верша («А яна...» Я. Купалы, «Каб ведалі» М. Танка).
Прыклад рэтардацыі з паэмы В. Зуёнка «Сяліба»:
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Рытарычныя фігуры Катэгорыя:Літаратурная тэрміналогія