Якаў Пятровіч Палонскі (; ) — рускі пісьменнік. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1886).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1844). Жыў у Адэсе, Тбілісі. 3 1851 года ў Пецярбургу, рэдагаваў часопісе «Русское слово» (1859—60), служыў у Камітэце замежнай цэнзуры, у Савеце Галоўнага ўпраўлення па справах друку (1860—96). Друкаваўся з 1840 года. Першы зборнік вершаў — «Гамы» (1844). Паэзіі ўласцівы напружаны драматызм, народныя песенныя матьвы, выкарыстанне сюжэтнанавелістычнай кампазіцыі, казачных і міфалагічных вобразаў, народнай мовы: зборнікі «Вершы 1845 года» (1846), «Сазандар» (1849; на каўказскім матэрыяле), «Адбіткі» (1866), «Снапы» (1871), «Вячэрні звон» (1890) і інш. Аўтар жартоўнай паэмы-казкі «Конік-музыкант» (1859), гістарычных паэм «Браты» (1866—70), «Келіёт» (1874), аўтабіяграфічнага рамана ў вершах «Свежае паданне» (1861—62, незавершаны), раманаў «Прызнанні Сяргея Чалыгіна» (1867), «Танны горад» (1879), п’ес у вершах і прозе, у т.л. «Разлад» (1864, пра паўстанне 1863—64), лібрэта оперы «Каваль Вакула» (1872, пастаноўка 1876; паводле аповесці «Ноч перад Калядамі» М.Гогаля; муз. П.Чайкоўскага), аповесцей, апаввданняў, нарысаў, мемуараў, публіцыстычных артыкулаў і інш. Многія вершы пакладзены на музыку А.Даргамыжскім, С.Рахманінавым, С.Танеевым, Чайкоўскім і інш. Народнымі песнямі сталі «Песня цыганкі» («Мой касцёр у тумане свеціць…») і «Пустэльніца». На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Фелікс Баторын. Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XIX стагоддзя