Палінодыя — твор вершаванай формы, у якім аўтар адракаўся ад таго, што было ім напісана ў папярэднім творы. У старажытнасці асаблівай папулярнасцю карысталіся палінодыі старажытна-грэчаскага паэта Стэсіхора. Пазней палінодыяй называлі ўсякае адрачэнне. На Беларусі гэты від творчасці быў пашыраны ў 1-й палове 17 стагоддзя ў перыяд росквіту палемічнай літаратуры. Адна з першых палінодый належыць Мялецію Сматрыцкаму, напісаная ў 1610-я гады супраць свайго ж твора «Трэнас» (не захавалася). У далейшым пад палінодыяй разумелі твор, напісаны супраць пэўнага твора процілеглага палітычнага ці рэлігійнага зместу. Найбольш значны такі твор — «Палінодыя…» Захарыя Капысценскага (1621—22), накіраваны супраць кнігі уніяцкага апалагета Лявона Крэўзы «Абарона уніі» (1617). Літаратура
Катэгорыя:Паэтычныя жанры