Андрэй Васілевіч Палупанаў (; ) — матрос Чарнаморскага флота Расійскай імперыі, у гады Грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў — чырвоны камандзір і камісар камандаваў часткамі і злучэннямі Чырвонай арміі.

Біяграфія Скончыў Прамысловую акадэмію. 3 1909 на Чарнаморскім флоце. Са студзеня 1918 года камандзір атрада маракоў, накіраванага ў Кіеў для барацьбы з Цэнтральнай радай, камендант Кіева; потым на Усходнім фронце, камандзір браняпоезда «Свабода або смерць!». У сакавіку—верасні 1919 года — камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (базіравалася і ў Гомелі). Удзельнічаў у баях з польскімі войскамі пад Туравам, у абароне Гомельскага ўмацаванага раёна. 3 ліпеня 1920 года — камандзір брыгады, начальнік бронечасцей 6-й арміі. Пасля грамадзянскай вайны на партыйнай. і гаспадарчай рабоце. Aўтap кнігі «Свабода або смерць!» (1966).

Літаратура

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі