Паддубічы - балота нізіннага і пераходнага тыпаў у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці (38,2 тыс. га) і ў вадазборах рэк Сцвіга і Маства ў межах Украіны. Плошча 48,2 тыс. га, у межах прамысловага пакладу — 19,5 тыс. га. Глыбіня торфу да 4 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу каля 38 млн. т. На большай частцы лясы з хвоі і бярозы, растуць трыснёг, асокі, гіпнавыя і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады, парослыя пераважна хваёвым лесам.

Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі