Аўрам Соскін (. ; 28 лістапада 1881, Орша — 28 жніўня 1963, Тэль-Авіў) — ізраільскі фатограф, які стаў фоталетапісцам стварэння яўрэйскай абшчыны у Палестыне.
Соскін стаў вядомы як "фотаграф Тэль-Авіва" . На адной з яго фатаграфій было зафіксавана гістарычная падзея, розыгрыш 11 красавіка 1909 год ўчасткаў для застройкі будучага пасёлка Ахузат-Байт, з якога пасля вырас Тэль-Авіў. Акрамя таго, ён стварыў галерэю партрэтаў сіяністычных лідараў у крытычныя моманты стварэння Дзяржавы Ізраіль. Большасць яго фатаграфій - пастаноўчныя, якія адлюстроўваюць характарыстыкі людзей і падзеі цяжкага перыяду станаўлення дзяржавы.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і Іекуцііля Залмана, багатага гандляра збожжам, і Лізаэльты Райхлінай у Оршы. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю, у тым ліку хедэр, ешыбот, а таксама вучыўся ў Смаленскай гімназіі, адкуль у канцы 1890-х гадоў быў выключаны за ўдзел у дзейнасці сіянісцкай арганізацыі «Паалей Цыён». Фатаграфіі ён навучыўся ў свайго швагра, пасля чаго ў якасці раз'язнога фатографа падарожнічаў па ўсёй Расіі, а ў 1901 годзе пасяліўся ў Лібаве (сёння Ліепая ў Латвіі). У 1904 годзе Соскін, далучыўшыся да групы сіяністаў, прыехаў у Палесціну, але пасля кароткага знаходжання ў краіне захварэў на малярыю і вярнуўся ў Расійскую імперыю. Са сваімі сябрамі з Лієпаі і вялікай колькасцю фатаграфічнага абсталявання паўторна іміграваў у Палесціну у 1905 годзе. Разам са сваімі сябрамі арандаваў дом у Яфе, дзе маладыя людзі стварылі «Лібаўскую аўтаномію», а Соскін адкрыў на вуліцы Бустрос (цяпер вуліца Разіэль) першую яўрэйскую фотастудыю ў Яфе. У 1910 годзе ён ажаніўся з Гітл Сасновік.
Пасля таго, як «Лібаўская аўтаномія» распалася, Соскін заснаваў фотастудыю «Прагрэс» у прыгарадзе Яфы Неве-Шалом, а ў 1914 годзе пераехаў жыць у Тэль-Авіў пасля таго, як муніцыпалітэт вылучыў яму дом на вуліцы Герцля 24, дзе ён мог не толькі жыць, але і мець магчымасць займацца фатаграфіяй. Соскін адкрыў першую ў горадзе фотастудыю на вуліцы Ліліенблюм. У 1915 годзе ён быў арыштаваны турэцкім губернатарам у Яфе пасля таго, як сфатаграфаваў чаргу за мукой, у выніку чаго быў абвінавачаны ў спробе апублікаваць сведчанні беднасці ў Палесціне пад уладай Турцыі. Праз некалькі гадзін яго вызвалілі, але сама фатаграфія была знішчана. У 1917 годзе Соскін і яго сям'я былі разам з усімі жыхарамі Тэль-Авіва дэпартаваныя на некалькі месяцаў у Петах-Тыкву.
Соскін быў прафесійным фатографам не толькі таму, што зарабляў на жыццё фатаграфіяй, але і з-за таго, што лічыў сваім абавязкам зафіксаваць гісторыю яўрэйскага народа. У 1926 годзе ён апублікаваў сваю самую вядомую кнігу «Люстэркі Тэль-Авіва 1909—1926», у якой былі прадстаўлены фатаграфіі многіх важных падзей з часу заснавання горада Тэль-Авіва. За гэтую кнігу Соскін атрымаў падзячныя лісты ад Меіра Дызенгофа. Паміж 1923 і 1924 гадамі ён адправіўся ў сваю галоўную фатаграфічную экспедыцыю на поўнач краіны, якая была прафінансаваная Фондам працоўных Эрэц-Ісраэля.
У 1933 годзе Соскін перастаў рабіць новыя фотаздымкі, закрыў сваю студыю і прыблізна да 1950 года займаўся разборам свайго архіва фотапласцінак і друкам фатаграфій. Дарэчы, увесь свой архіў шкляных негатываў Соскін захоўваў на даху свайго дома, у пральні. У 1951 годзе ён афіцыйна выйшаў на пенсію. Соскін памёр у 1963 годзе ў Тэль-Авіве і быў пахаваны на могілках Кір'ят-Шаўль.
Яго імем названая вуліца ў Тэль-Авіве.
Фатаграфіі Фатаграфіі Зямлі Ізраіля, зробленыя Соскіным, былі прысвечаны розным момантам стварэння яўрэйскіх паселішчаў у Палесціне. Звычайна яны рабіліся або па ўказанні дзяржавы, або фінансаваліся прыватнымі асобамі, але некаторыя фатаграфіі Саскін зрабіў з уласнай ініцыятывы. Саскін часта запытваў фінансаванне з іншых крыніц, напрыклад, у Яўрэйскага нацыянальнага фонду, паколькі лічыў важнай гістарычнай задачай задакументаваць моманты стварэння яўрэйскіх паселішчаў. Звычайна ён рабіў фатаграфіі пры натуральным асвятленні, а людзей на іх расстаўляў спецыяльным чынам, даючы ім у рукі прылады вытворчасці. У многіх выпадках здымкі Саскіна былі відавочна пастановачнымі, іх героі былі апрануты ў чыстае адзенне і не выконвалі ніякай рэальнай фізічнай працы. У архіве, які ён пакінуў, амаль не было выяваў яўрэяў з усходніх абшчын або арабаў. Незвычайная для яго серыя фатаграфій еменскіх яўрэяў звалася "Стары ішув". Соскін ніколі не вадзіў машыну, і ў аддаленыя раёны, для таго каб зрабіць там фатаграфіі, дабіраўся і дастаўляў фотаабсталяванне на аўтамабілі, якім кіраваў кіроўца, ці проста на асле.
Пачынаючы з 1909 года Соскін пачаў здымаць раёны новага горада Тэль-Авіва. Спачатку ён фатаграфаваў з'яўленне сярод выдмаў пасёлка Ахузат-Баіт, а таксама групы будаўнікоў, трактары, чыгункі, палаткі на беразе мора і да таго падобнае. Падчас адной са сваіх паездак ён сфатаграфаваў размеркаванне зямельных участкаў для будучага пасёлка Ахузат-Баіт, і гэтая фатаграфія стала гістарычнай. Яна лічыцца першым фатаграфічным сведчаннем узнікнення горада Тэль-Авіў. Яго кніга "Люстэркі Тэль-Авіва 1909-1926" уключыла ў сябе лепшыя фатаграфіі горада таго перыяду.
Працы Соскіна У архівах Інстытута Лавона, дзе знаходзяцца многія яго фатаграфіі, архівы падзелены па наступных тэмах: сіянісцкія паселішчы і першыя яўрэйскія гарады, школы і дзіцячыя сады, тэатры і спектаклі, прамысловасць і сельская гаспадарка, а таксама пастановачныя студыйныя фотапортрэты. Фактычна Соскін задакументаваў амаль кожную буйную падзею ў гісторыі яўрэйскай супольнасці ў Эрэш-Ісраэлі і ў першыя дзесяць гадоў існавання дзяржавы Ізраіль, таму каштоўнасць зробленых фатаграфій незвычайна вялікая.
пейзажныя фатаграфіі Зямлі Ізраіля ; будаўніцтва яўрэйскіх паселішчаў увогуле, і будаўніцтва Тэль-Авіва ў прыватнасці; партрэты і пастановачныя фатаграфіі, знятыя ў студыі.
Фатаграфіі Зямлі Ізраіля У архівах Інстытута Лавона, дзе знаходзяцца многія яго фатаграфіі, архівы падзелены па наступных тэмах: сіянісцкія паселішчы і першыя яўрэйскія гарады, школы і дзіцячыя сады, тэатры і спектаклі, прамысловасць і сельская гаспадарка, а таксама пастановачныя студыйныя фотапортрэты. Фактычна Соскін задакументаваў амаль кожную буйную падзею ў гісторыі яўрэйскай супольнасці ў Эрэш-Ісраэлі і ў першыя дзесяць гадоў існавання дзяржавы Ізраіль, таму каштоўнасць зробленых фатаграфій незвычайна вялікая.
Фатаграфіі Тэль-Авіва Пачынаючы з 1909 года Соскін пачаў здымаць раёны новага горада Тэль-Авіва. Спачатку ён фатаграфаваў з'яўленне сярод выдмаў пасёлка Ахузат-Баіт, а таксама групы будаўнікоў, трактары, чыгункі, палаткі на беразе мора і да таго падобнае. Падчас адной са сваіх паездак ён сфатаграфаваў размеркаванне зямельных участкаў для будучага пасёлка Ахузат-Баіт, і гэтая фатаграфія стала гістарычнай. Яна лічыцца першым фатаграфічным сведчаннем узнікнення горада Тэль-Авіў. Яго кніга "Люстэркі Тэль-Авіва 1909-1926" уключыла ў сябе лепшыя фатаграфіі горада таго перыяду.
Студыйныя фотаздымкі Соскін часта здымаў партрэты ў сваёй прыватнай студыі, якая знаходзілася ў яго доме на вуліцы Герцля 24. Ён фатаграфаваў палітыкаў, гістарычных асоб, мастакоў, інтэлектуалаў і звычайных людзей. Яго студыйныя фатаграфіі характарызуюцца высокай якасцю і захаваннем старанна збалансаванай кампазіцыі. Гэтыя фатаграфіі адлюстроўваюць дасведчанасць Саскіна ў развіцці фатаграфіі, а таксама яго жаданне эксперыментаваць з новымі фатаграфічнымі метадамі, такімі як выкарыстанне люстэркаў і зацянення, а таксама з тэхналагічнымі інавацыямі, такімі як змякчальныя лінзы і падвойная экспазіцыя. Некаторыя з гэтых тэхнічных удасканаленняў былі інтэграваныя ў яго фатаграфічны комплекс, а некаторымі ён не карыстаўся па практычных меркаваннях.
Мастацкая спадчына Фотаархіў Абрагама Саскіна з'яўляецца адной з найбольш важных крыніц аб стварэнні Тэль-Авіва, аднаго з першых сучасных яўрэйскіх гарадоў у Зямлі Ізраіля. У 2003 годзе адначасова ў двух музеях Ізраіля адбылася рэтраспектыўная выстава «Аўраам Соскін, Рэтраспектыва : 1905 — 1945». У Тэль - Авіўскім музеі выяўленчых мастацтваў былі выстаўлены фатаграфіі па гісторыі Тэль-Авіва, а ў ізраільскім музеі фатаграфіі ў Тэль-Хай - па гісторыі паселішчаў.
Спасылкі
Крыніцы Катэгорыя:Постаці сіянізму Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Расійскай імперыі Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Памерлі ў Тэль-Авіве Катэгорыя:Памерлі ў 1965 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1963 годзе Катэгорыя:Памерлі 28 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Оршы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1882 годзе Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1881 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 28 лістапада