Дэвід Пайнс (; ) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Член Нацыянальнай АН ЗША (1973), Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў (1980). Замежны член АН СССР (1988).
Біяграфія Скончыў Каліфарнійскі (1944) і Прынстанскі (1948) універсітэты. З 1959 праф. Ілінойскага ўніверсітэта, з 1999 года ў Інстытуце складаных адаптыўных асяроддзяў Каліфарнійскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па фізіцы цвёрдага цела і плазмы, тэорыі ядра, квантавай тэорыі вадкасцей, астрафізіцы. Паказаў наяўнасць плазмонаў у металах (1953). Распрацаваў тэорыю рассеяння электронаў і дзірак на аптычных ваганнях крышталічнай рашоткі. Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізікі ЗША