Рохтак (, ) — горад у індыйскім штаце Хар’яна. Размешчаны за 70 км на поўночны захад ад Дэлі. Насельніцтва (2011 г.) — 417 355 чал.
Гісторыя Рохтак — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Індыі. За 25 км на паўночны ўсход ад сучаснага гародскога цэнтра ля вёскі Фармана археолагамі было адкрыта паселішча Індскай цывілізацыі (3 тысячагоддзе да н. э.). Упершыню горад узгадваецца ў Ведах. Археалагічныя раскопкі на старажытным селішчы Кхакхракот пацвярджаюць, што людзі бесперапынна жылі на гэтай тэрыторыі з пачатку 1 тысячагоддзя да н.э. Лічыцца, што сваю назву горад атрымаў ад імя індаарыйскага князя Рахіташвы. Рахіціка, вобласць вакол Рохтака, славілася дзякуючы ўрадлівым глебам.
У I ст. да н. э. — IV ст. н. э. Рохтак быў галоўным цэнтрам дзяржаўнага ўтварэння Яўдхея.
У 1548 г. раджа Тодар Мал па загаду султана Шэр-шаха Суры пабудаваў моцную крэпасць Рохтас, якая, аднак, у 1555 г. была без бою захоплена войскам Вялікіх Маголаў. У другой палове XVIII ст. крэпасць і навакольныя землі падвяргаліся пастаянным набегам сікхаў і фактычна трапілі пад кантроль маратхаў. У 1803 г. яны былі перададзены ў валоданне Брытанскай Ост-Індскай кампаніі.
Падчас паўстання сіпаяў у 1857 г. горад быў захоплены мясцовымі апалчэнцамі. 17—18 жніўня 1857 г. у выніку жорсткай бітвы брытанцы зноў авалодалі Рохтакам. У XX ст. у сувязі з пашырэннем жылой часткі большая частка крэпасці была разабрана.
У 1947 г. Рохтак увайшоў у склад незалежнай Індыі. Першапачаткова ўключаны ў склад штата Пенджаб. З 1 лістапада 1961 г. у складзе штата Хар’яна.
Інфраструктура Рохтак — важны транспартны і адукацыйны цэнтр штата Хар’яна, злучаны з Дэлі чыгункай і нацыянальнай шашой. У горадзе працуюць 3 буйныя ўніверсітэты і інстытут менеджменту.
У 2007 г. было заснавана прамысловае мадэльнае паселішча (IMT Rohtak), плошча якога ў нашы дні дасягае амаль 15 км. У ім развіваюцца аўтамабільныя, хімічныя, абутковая і харчовыя прамысловыя прадпрыемствы.
Спасылкі Афіцыйны сайт Славутыя мясціны
Катэгорыя:Гарады Індыі Катэгорыя:Былыя сталіцы