Амброзія трохраздзельная (Ambrosia trifida) — від расліны з роду амброзія. Паходзіць з Паўночнай Амерыкі.
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 40-120 см, з мужчынскімі і жаночымі кветкамі, падзеленымі ў межах адной расліны. Сцябло — прамое, звычайна валасатае, можа галінавацца ўверсе.
Лісце даўжынёй каля 4-15 см, валасістае, трохраздзельнае, пяцілопасцевае або рассечанае, хоць верхняе лісце часта суцэльнае. Долі ліста (галінкі) шырокія, іх край гладкі або злёгку зубчасты.
Кветкі размешчаны на канцы галіны, у густым каласопадобным суквецці. Мужчынскія кветкі знаходзяцца ў густой гронцы. Венца мужчынскіх кветак трубчастае, з валасатымі прыкветкамі каля асновы. Жаночыя кветкі размешчаны пад гронкападобнымі суквеццямі мужчынскіх, яны рэдукаваныя. Чашалісцік жаночай кветкі мае 5 зубцоў.
Плод — яйкападобная касцянка. Квітнее з канца ліпеня да кастрычніка.
Крыніцы
Катэгорыя:Пустазелле