Міністэрства навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі () — орган выканаўчай улады Літвы; ажыццяўляе нагляд за навакольным асяроддзем і прыроднымі рэсурсамі ў Літве. Задачы міністэрства:
рэалізацыя прынцыпу ўстойлівага развіцця; устанаўленне перадумоў для рацыянальнага выкарыстання, аховы і аднаўлення прыродных рэсурсаў; прадастаўленне інфармацыі пра стан навакольнага асяроддзя і сваіх прагнозаў для насельніцтва; стварэнне ўмоў для развіцця будаўнічага бізнэсу і забеспячэнні жыхароў жыллём; забеспячэнне належнай якасці навакольнага асяроддзя, з улікам нормаў і стандартаў Еўрапейскага Саюза.
Крыніцы
Катэгорыя:Міністэрствы Літвы