Мустафа Мурза Ахматовіч (1760 — 11 снежня 1812, Вільня) — ваенны дзеяч з роду літоўскіх татар, камандзір эскадрону літоўскіх татар. Шляхціч гербу .
За Рэччу Паспалітай служыў у літоўскай кавалерыі. У 1786 годзе быў ратмістрам у 4-ым палку пярэдняй варты Вялікага Княства Літоўскага, у 1794 годзе — падпалкоўнік у тым жа палку. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года, за напалеонаўскім часам — у 8-м шэвалежэрскім палку (былы 2-гі ўланскі полк віслянскага легіёну) маёрам. Прызначаны на пасаду камандзіра сфарміраванага эскадрона літоўскіх татараў 24 жніўня 1812 года. Загінуў падчас абароны Вільні 11 снежня 1812 года.
Імем Мустафы Ахматовіча ў 1920 годзе названы польскі татарскі кавалерыйскі полк.
Крыніцы
Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары Катэгорыя:Літоўскае войска ў вайне 1812 года